Як дасылаць інфармацыю аб назірання рэдкіх відаў птушак?

Калі Вы сустрэлі птушку, якая ўнесена ў спіс відаў цікавых для Клуба200, вышліце нам як мага хутчэй інфармацыю аб гэтым назіранні Каардынатару Клуба200. Пажадана гэта зрабіць у выглядзе SMS-паведамлення на нумар 521-19-78, або патэлефанаваць на гэты нумар. Таксама інфармацыю магчыма даслаць па электроннай пошце club200@tut.by

У паведамленні патрэбна напісаць: від птушкі, колькі асобін, дата назірання, падрабязна аб месцы сустрэчы, аўтар(ы) паведамлення.