|
Статут. Агульныя палажэньні |
| 1. |
Клуб200 - гэта добраахвотнае аб’яднанне сяброў АПБ, якія цікавяцца назіраннямі птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзе новыя для іх віды птушак, а таксама віды птушак, рэдкіх у Беларусі або зрэдку адзначаемых на яе тэрыторыі; больш даведацца пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях. |
| 2. |
Клуб200 адкрыты для кожнага сябра АПБ, які падзяляе мэты Клубу, выконвае этычныя нормы і правілы Клубу і плаціць штогадовую клубную сяброўскую складку. Сябрам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдатам у сябры Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 100 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат у сябры распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу. Кандыдат у сябры Клубу мае права дарадчага голасу на канферэнцыях Клубу. |
| 3. |
Клуб 200 на канферэнцыі сваіх сяброў выбірае Праўленне Клубу і вызначае правілы, якія назіранні птушак могуць быць залічаны ў асабістыя спісы сяброў і кандыдатаў у сябры. |
| 4. |
Пад час уступлення сябры і кандыдаты ў сябры запаўняюць адмысловую анкету і прадстаўляюць на разгляд Праўлення свой асабісты спіс адзначаных відаў птушак. Анкета з пацверджаным Праўленнем асабістым спісам з патрэбнай мінімальнай колькасцю відаў і заплачаная сяброўская складка з’яўляюцца падставай для ўключэння сябра АПБ ў Клуб, або склад кандыдатаў у сябры. Несвоечасовая аплата штогадовай складкі прыпыняе атрыманне інфармацыі аб магчымых назіраннях і сяброўства ў Клубе. |
| 5. |
Сябра Клубу да пачатку кожнага наступнага году павінен дасылаць на адрас Праўлення Клубу дадзеныя па назіраннях новых для сябе відаў птушак за бягучы год, а таксама на адрас БАФК назіранні птушак, рэгістрацыя якіх патрабуе рэгістрацыі БАФК. |
| 6. |
Любая заведама ілжывая інфармацыя, зьвязаная з назіраньнямі птушак можа з’яўляцца падставай для часовага прыпыненьня сяброўства або кандыдаваньня ў сябры непаўналетніх і пажыцьцёвага выключэньня з Клубу дарослых. |
| 7. |
Галоўным кіруючым органам Клуба200 з’яўляецца канферэнцыя. Канфэрэнцыі сяброў Клубу павінны склікацца Праўленнем не радзей аднаго разу ў год. Запрашенні ўсім сябрам і кандыдатам ў сябры павінны быць высланы за 25 дзён да яе. Канферэнцыя: 7.1 Большасцю галасоў ад прысутнічаючых сяброў Клуба ўносіць змяненні ў Статут і дадаткі да яго. 7.2 Абірае склад Праўлення Клуба. 7.3 Заслухоўвае і зацвярджае справаздачу Праўлення Клуба і Каардынатара, прымае планы работы Клуба на год. 7.4 Разглядае апеляцыі і прымае канчатковае рашэнне аб прыпыненні сяброўства або кандыдатства ў Клубе. (або Разглядае апеляцыі і прымае канчатковае рашэнне па спрэчным рашэнням Праўлення) Канфэрэнцыі сяброў Клуба павінны адбывацца не радзей аднаго разу ў год. |
| 8. |
Праўленне Клубу абіраецца на Канферэнцыі Клуба з сяброў Клубу на 2 гады і складаецца з 5 чалавек. Усе рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў. 8.1 Праўленне абірае Каардынатара Клубу, які адказны за распаўсюджванне інфармацыі паміж сябрамі і кандыдатамі ў сябры. 8.2 Праўленне Клуба абірае Старшыню праўлення Клуба200 на перыяд сваёй дзейнасці. Функцыі Старшыні праўлення Клуба200: · Кіруе працай праўлення Клуба, склікае і арганізоўвае паседжанні праўлення Клуба. · Ачольвае паседжанні Праўлення і Канферэнцыю Клуба. · Прадстаўляе інтарэсы Клуба ў адносінах з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Пры адсутнасці магчымасці выконваць Старшынёй гэтай функцыі, праўленне Клуба можа прыняць рашэнне аб часовай перадачы паўнамоцтваў Старшыні іншаму сябру Клуба. · Падпісвае ўсе прынятыя праўленнем дакументы. · Ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю Каардынатара Клуба. · Пры роўнасці галасоў на паседжанні праўлення Старшыня мае вырашальны голас. 8.3 Праўленне вызначае памер штогадовай складкі для кандыдатаў і сяброў Клубу. 8.4 Праўленне збіраецца не менш чым 2 разы на год і на сваіх паседжаннях зацвярджае асабістыя спісы адзначаных птушак кандыдатаў і сяброў Клубу і штогадовыя змены ў іх. 8.5 Рашэнне аб прыпыненні сяброўства і тэрміне, на які яно адбываецца або выключэнні з шэрагаў Клубу прымаецца Праўленнем. Яно прымае рашэнні наконт іншых прынцыповых пытанняў дзейнасці Клубу паміж канферэнцыямі сяброў Клубу. 8.6 Праўленне мае права занесці рэдкі від птушак у асабісты спіс сябра Клуба або кандыдата, калі яно ўпэўнена, што від дакладна вызначаны. Калі потым гэтае назіранне не будзе пацверджана БАФК, від выключаецца з спіса аўтара (аўтараў) назірання. |
| • |
|
| • |
|
|
Этычныя нормы. Клуб 200 акцэптуе толькі карэктныя паводзіны на прыродзе і для сваіх сяброў прапануе наступныя правілы: |
| • |
Нельга даваць ў гнездавы перыяд інфармацыю аб заселеным гняздзе. |
| • |
Да таго, як даваць у распаўсюджваньне каардынаты месца назіраньняў, Вы павінны вызначыць, ці зможа птушка, месца і навакольле без шкоды для сябе вытрымаць вялікую колькасьць назіральнікаў на працягу кароткага часу. |
| • |
Калі неабходна, дайце неабходную інфармацыю людзям, якія жывуць або працуюць побач, каб пазьбегнуць агрэсіўных паводзінаў з іх боку да прыязжаючых назіральнікаў. |
| • |
Пажадана прадумаць магчымыя абмежаваньні па назіраньням, падыходам, пад’ездам да птушак, калі гэтага вымагае сітуацыя. Зрабіце аналіз пад’язных шляхоў і магчымасьці стаянак для аўтамабіляў. Калі зручна дабрацца на цягніку або аўтобусе, адзначце расклад руху на найбліжэйшай станцыі. Памятайце, што правілы для праезду машын і магчымая ад аўтамабіляў шкода можа быць большай, чым у выпадку пешай прагулкі да месца назіраньняў. Калі неабходна, пазначце найлепшы маршрут для аўтамабіляў і пешых адмысловымі меткамі. |
| • |
Упэўніцеся, што інфармацыя па найлепшых шляхах падыходу да месца назіраньня будзе атрымана Каардынатарам разам з інфармацыяй пра назіраньні птушкі. |
| • |
Пры назіраньнях захоўвайце неабходную адлегласьць і цішыню. Ніколі не старайцеся падыйсьці да назіраемай птушкі бліжэй, чым іншыя людзі, якія за ёй назіраюць разам з вамі. Карыстайцеся оптыкай! |
| • |
Мы вітаем узаемапавагу і ўзаемадапамогу: абмен ведамі і неабходнымі для назіраньняў прыстасаваньнямі. |
| • |
Старайцеся, каб гэтыя правілы выконваліся іншымі. |
| • |
|
| • |
|
|
Распаўсюджваньне інфармацыі: |
| • |
Інфармацыя павінна быць праўдзівай. |
| • |
Калі Вы не ўпэўнены наконт дакладнага вызначэньня назіраемай птушкі, але ёсьць вялікая магчымасьць, што назіраеце цікавы для сяброў і кандыдатаў у сябры Клубу від, Вы павінны адзначыць гэта ў распаўсюджваемай інфармацыі. |
| • |
Кожны сябар і кандыдат у сябры мае права на атрыманьне інфармацыі пра ўсе выпадкі-магчымасьці назіраньняў, за выключэньнем выпадкаў, адзначаных у этычных нормах. |
| • |
Інфармацыя аб магчымасьцях назіраньняў павінна быць як мага хутчэй перададзена Каардынатару Клубу, які прымае рашэньне аб мэтазгоднасьці яе далейшага распаўсюджаньня. |
| • |
Сябры і кандыдаты ў сябры Клубу атрымліваюць інфармацыю праз SMS-паведамленні па мабільнаму тэлефону. Каардынатарам Клуба вызначаецца сяброўская складка, якая павінна цалкам кампенсаваць расходы Каардынатара на распаўсюджванне інфармацыі. |
| • |
Сябры і кандыдаты ў сябры Клубу павінны аператыўна паведамляць Каардынатару пра змены ў сваіх дадзеных для кантактаў у рамках Клубу. |
| • |
|
| • |
|
|
Крытэры ўключэньня відаў у асабісты сьпіс:
|
| 1. |
Візуальна або на слых адзначаныя жывыя дзікія віды птушак, якія натуральным чынам трапілі і знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. |
| 2. |
Адлоўленыя ў навуковых мэтах або параненыя асобіны птушак, калі яны ўбачаны не ў вальерах заапаркаў і падобных месцах часовага або пастаяннага іх утрыманьня. |
| 3. |
Віды, назіраньні якіх патрабуюць падцьверджаньня БАФК, заносяцца ў сьпіс толькі пасьля іх афіцыйнай рэгістрацыі БАФК. |
| 4. |
Колькасьцю відаў, адзначаных сябрам Клубу, лічыцца тая колькасьць, якая пацьверджана Праўленьнем Клубу ў асабістым сьпісе пры ўступленьні і штогадовых зьменах у ім. |
| 5. |
На пачатку кожнага году Праўленьне распаўсюджвае афіцыйна пацьверджаныя зьмены ў сьпісах сяброў і кандыдатаў у сябры, а таксама састаўляе рэйтынгавы сьпіс сяброў Клубу па колькасьці адзначаных імі відаў птушак.
|