Барысаўскае раённае аддзяленне



Аддзяленне створана ў сярэдзіне 2007 года ў межах Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Асноўная мэта дзейнасці аддзялення — каардынацыя акцый і кампаній АПБ у Барысаўскім раёне, вывучэнне і ахова біяразнастайнасці Барысаўскага раёна. 

На сённяшні дзень на тэрыторыі Барысаўскага раёна адзначана 198 віда птушак, 36 з іх занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Сустракаюцца вельмі рэдкія віды — вялікі арлец, вяртлявая чаротаўка, дубальт. Асноўныя месцы іх жыцця знаходзяцца ў межах Тэрыторый, важных для птушак (ТВП) Бярэзіна-Гайна, Бярэзінскі запаведнік і Броды .

Старшыня Савета аддзялення:

Журавель Анжэла Валер’еўна. 

  • Дырэктар Барысаўскага экалагічнага цэнтра.
  • Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава. 

Савет аддзялення:

Левы Сямён Васільевіч 

  • Намеснік старшыні Савета аддзялення 
  • Супрацоўнік АПБ, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях, нацыянальны каардынатар Праграмы ТВП. 
  • Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна 

Багданоўская Алена Іосіфаўна

  • Настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі «Навасадская сярэдняя школа».
  • Кіраўнік клуба «Крылаты дазор». 
  • Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. 

Сіняглазая Таццяна Сямёнаўна

  • Супрацоўнік Інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
  • Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. 

Сідарэнка Алена Рафаэлеўна  

  • Настаўніца.
  • Кіраўнік клуба «Крылаты дазор».
  • Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.

Рэвізійная камісія:

Арцюшэнка Ірына Яўгеньеўна, рэвізійнай камісіі.

Курачкова Наталля Адамаўна, намеснік старшыні рэвізійнай камісіі.

Іўко Алена Уладзіміраўна, сакратар рэвізійнай камісіі.

Кантактныя тэлефоны:

маб. 8-029-521-19-78 (МТС);
8-029-665-17-31 (Velcom).

E-mail: levy@ptushki.org

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: