Гомельскае рэгіянальнае аддзяленне



Гомельскае рэгіянальнае аддзяленне

Было створанае ініцыятыўнай групай жыхароў Гомеля, Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў і пастаўленае на ўлік рашэннем Гомельскага гарвыканкама № 339 ад 28сакавіка 2017 года. Дзейнічае на тэрыторыі Гомеля, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Лоеўскага, Рэчыцкага, Чачэрскага раёнаў Гомельскай вобласці.

Старшыня – Раман Хлебін

е-mail: ptushkagomel@rambler.ru

Суполка ў ВК: vk.com/gomel_apb

Тэлефон: +375(29)127-73-80

Паштовы адрас: вул. Рагачоўская, 2 а, кв. 79, Гомель, 246003

Юрыдычны адрас: праспект Рэчыцкі, 7 а, офіс 1, Гомель

Асноўныя кірункі дзейнасці аддзялення:

  • садзеянне падрыхтоўцы і каардынацыя акцый і кампаній АПБ ў Гомельскім рэгіёне;
  • супрацоўніцтва са школамі, бібліятэкамі рэгіёна ў вобласці экалагічнай асветы навучэнцаў;
  • дзейнасць клубаў «Крылаты дазор»;
  • папулярызацыя назіранняў за птушкамі (бёдвочынгу) і экатурызму;
  • рэалізацыя эколага-турыстычнага праекта «Вялікая Палеская сцяжына»;
  • маніторынг відаў на тэрыторыях, важных для птушак «Пойма Сожа» і «Пойма Дняпра Лоеў-Жары», Днепра-Брагінскім вадасховішчы;
  • правядзенне прыродаахоўных акцый і кампаній;
  • інфармаванне мясцовых сябраў АПБ і грамадскасці пра дзейнасць аддзялення і АПБ.

Старшыня Савета аддзялення

Раман Хлебін

  • грамадскі актывіст, загадчык інфармацыйна-метадычнага аддзяла ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі”
  • E-mail: ggoebcdim@yandex.ru

Савет аддзялення

Зінаіда Гарошка

  • арнітолаг. 

Дзмітрый Янкоў

  • эколаг.

Максім Шастакоў

  • фатограф-анімаліст;
  • журналіст.

Аляксандр Станкевіч

  • пенсіянер;
  • інструктар па турызме.

Мікалай Алейнікаў

  • кіраўнік клуба «Крылаты дазор» у вёсцы Рудні-Целяшоўскай.

Рэвізійная камісія

Аліна Каралёва

  • рэгіянальны каардынатар клубаў «Крылаты дазор».

Партнёры аддзялення

  • Гомельскі аддзел грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства»;
  • Грамадскае аб’яднанне «Багна»;
  • Гомельскае таварыства аховы жывёл «Дабрата»;
  • Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі»;
  • Дзяржаўная ўстанова «Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля».

Калі вы жыхар Гомельскага рэгіёна, маеце жаданне і магчымасці працаваць дзеля птушак і людзей — далучайцеся! Будзем радыя бачыць і дзейнічаць разам!

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: