Гродзенскае абласное аддзяленне



grodno_map

Было створана сябрамі АПБ з Гарадзеншчыны і пастаўлена на ўлік Упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама 7 кастрычніка 2002г.
Мы працягваем і развіваем добрыя справы і традыцыі створанага яшчэ ў 1993–94 гг. Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак, сябры якога ў 1998 г. былі аднымі з заснавальнікаў АПБ (тады — «Аховы птушак Беларусі»). Таму неафіцыйнай эмблемай аддзялення застаецца сокал-кабец.

Асноўныя кірункі дзейнасці аддзялення:

  • спрыянне падрыхтоўцы і каардынацыя правядзеньня акцый і кампаній АПБ на Гарадзеншчыне;
  • удзел у навуковых праектах і акцыях па вывучэнні і ахове птушак і біяразнастайнасці;
  • супраца з ўстановамі адукацыі, СМІ, НДА і інш. ў экаасвеце і выхаванні (найперш дзетак і падлеткаў);
  • папулярызацыя назіранняў за птушкамі (бёдвочынгу) і экатурызму;
  • нефармальная адукацыя актыўных сябраў АПБ з Гарадзеншчыны;
  • дапамога ў арганізацыйным развіцці рэгіянальным групам і аддзяленням АПБ на Гарадзеншчыне;
  • пошук і распаўсюд інфармацыі пра жыццё і дзейнасць нашых папярэднікаў – натуралістаў і даследнікаў прыроды Беларусі і ВКЛ;
  • інфармаванне мясцовых сябраў АПБ і грамадскасці пра дзейнасць аддзялення і АПБ.

Будзьма разам – для птушак і людзей!
Любая дапамога вітаецца!
Далучайцеся да АПБ і нашай дзейнасці і дапамажыце захаваць прыроду Беларусі!
Перыядычна (2-4 разы на год) выходзіць інфармацыйны бюлетэнь нашага аддзялення «Кабец». Ён бясплатна распаўсюджваецца сярод сябраў АПБ з Гарадзеншчыны. Яго змест залежыць і ад Вашых каментараў, заўваг, артыкулаў, фотаздымкаў, малюнкаў – ад Вашай неабыякавасці і падтрымкі – чакаем іх, каб зрабіць «Кабец» больш актуальным і цікавым. Каб не чакаць з’яўлення папяровай версіі «Кабца», будзем выкладваць некаторыя артыкулы адразу на сайце – зазірайце.

Паштовы адрас аддзялення і рэдакцыі «Кабца»:
а/с 197, Гродна 230023

Кантактныя тэлефоны:
(+375 152) 73-01-18, (+375 29) 230-07-36 мтс

Электронная пошта:
APB_Hrodna@tut.by

Старшыня савета аддзялення

Андрэй Храмогін

  • Старшыня Савета аддзялення. 
  • Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы, потым працаваў выкладчыкам на кафедры батанікі і заалогіі. Заолаг (арнітолаг).
  • Зацікаўленні: вераб’іныя птушкі, бёдвочынг, фатаграфія.
  • E-mail: Hramogin@mail.ru

Дырэктар аддзялення

 

Таццяна Смыкоўская

  • Дырэктар аддзялення. 
  • Зацікаўленні: бёдвочынг, беларускае народнае мастацтва.
  • Кантакты: +375 33 687-19-74
  • E-mail: smtanyuha@ya.by

Савет аддзялення

Дзмітры Вінчэўскі

  • Намеснік Старшыні аддзялення. 
  • Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы і аспірантуру Інстытута заалогіі НАН Беларусі. Заолаг (арнітолаг).
  • Працуе выкладчыкам на кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы.
  • Зацікаўленні: драпежныя птушкі, бёдвочынг, гісторыя Беларусі (ВКЛ), фатаграфія, арганізацыйнае разьвіццё НДА.
  • Кантакты: тэл. (АПБ) (0152) 73-01-18, маб. +375 33 688758
  • E-mail: Harrier@tut.by

Віталь Гуменны

  • Сябра Савета аддзялення.
  • Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы і аспірантуру Інстытута заалогіі НАН Беларусі. Заолаг (герпетолаг).
  • Працуе намеснікам дырэктара Дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі заалагічны парк», аўтар і вядучы тэлеперадачы «У аб’ектыве натураліста» Гродзенскае абласное тэлебачанне (ГТ), г. Гродна. Адзін з аўтараў кнігі «Экологические экскурсии по лесопарку Румлёво» (Гродно, 2006).
  • Зацікаўленні: навукова-даследчая праца, экаадукацыя, бёдвочынг, вандроўкі, фатаграфія, паэзія.
  • Кантакты: +375 29 2842391
  • E-mail: calamita@mail.ru

Алег Созінаў

  • Сябра Савета аддзялення. 
  • Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы і аспірантуру Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Батанік (геабатанік).Кандыдат біялагічных навук.
  • Дацэнт, загадчык кафедры батанікі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы.
  • Зацікаўленні: геабатаніка, папуляцыённая біялогія раслін, фітахімія, геаграфія раслін, гербарная справа.
  • Кантакты: +375 29 7832066 
  • E-mail: o.sozinov@grsu.by

Таццяна Кажан

  • Сябра Савета аддзялення.
  • Урач Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. 
  • Кантакты: +375 33 3100032 
  • E-mail: kozhan.yanat@mail.ru

Юрый Лукашэнка

  • Сябра Савета аддзялення.
  • Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы.
  • Старэйшы выкладчык кафедры хіміі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
  • Кантакты: тэл. маб. +37529 583-87-68
  • E-mail: ura_lukashenko@mail.ru

Юрый Квач

  • Сябра Савета аддзялення. 
  • Прыватны прадпрымальнік.
  • Зацікаўленні:  бёдвочынг, энтамалогія, батаніка, гісторыя ВКЛ.
  • Кантакты: +375 33 6856634, +375 44 7299178 
  • E-mail: kukenot@mail.ru

Рэвізійная камісія (РК):

Аляксандра Рыжая

  • Старшыня РК.
  • Скончыла біяфак і аспірантуру Беларускага дзяржуніверсітэта (Мінск). Заолаг (энтамолаг).Кандыдат біялагічных навук.
  • Дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы.
  • Зацікаўленні: энтамалогія, арганізацыя сустрэч заолагаў.
  • Кантакты: +37529 888-92-63
  • E-mail: rhyzhaya@yandex.ru або a.ryzhaya@grsu.by

Вольга Янчурэвіч

  • Сябра РК. 
  • Скончыла біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы і аспірантуру Інстытуту заалогіі НАН Беларусі. Заолаг(батрахолаг). Кандыдат біялагічных навук. 
  • Дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы. 
  • Кантакты: +37529 7837462 
  • E-mail: oyanch@mail.ru

Таццяна Яварэц

  • Сябра РК.
  • Скончыла біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы
  • Рэдактар інфармацыйнага бюлетэня Гродзенскага аддзялення «Кабец» 
  • Кантакты: +375 29 7816239
  • E-mail: ptv3011@gmail.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: