Слонімскае раённае аддзяленне



Слонімскае раённае аддзяленне было створана ініцыятыўнай групай са Слоніма і Слонімскага раёна і пастаўлена ўлік Слонімскім раённым выканаўчым камітэтам 26 лістапада 2004 года. Актыўная дзейнасць слонімскай суполкі аматараў птушак пачалася яшчэ раней — прыкладна на пачатку 2003 года.

Старшыня Савету аддзялення:

Святлана Пракофьева
Старшыня Савету слонімскага аддзялення.
Скончыла біялагічны факультэт БДУ (г. Мінск). Заолаг.
Працуе на Слонімскай раённай станцыі выкладчыкам гурткоў.
Зацікаўленні: экалогія драпежных звяроў, бёдуотчынг, вандроўкі, калекцыяніраванне, фатаграфія, арганізацыя сустрэч, краязнаўства, літаратурная дзейнасць.


Савет аддзялення:

Сяргей Клёсаў
Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (г. Мінск). Кандыдат філасофскіх навук.
Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Працуе выкладчыкам геаграфіі і экалогіі ў Селявіцкай сярэдней школе з экалагічным ухілам і на Слонімскай станцыі юных турыстаў выкладчыкам гурткоў.
Зацікаўленні: бёдуотчынг, велатурызм, фатаграфія, арганізацыя паходаў, краязнаўства.

Наталля Блізнюк
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны Інстытут імя М. Горкага.
Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Працуе настаўнікам у СШ №4 г. Слоніма.
Кіруе раённым метадычным аб’яднаннем настаўнікаў біялогіі.
Зацікаўленні: кулінарыя, калекцыяніраванне мініяцюр.

Уладзімір Янушэвіч
Сябра савету аддзялення.
Скончыў Жыровіцкі аграрны тэхнікум, вучыўся ў Маскоўскай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць фотамастацтва).
Індывідуальны прадпрымальнік. З’яўляецца ўладальнікам фотастудыі «Графъ фото», займаецца фота- і відыёздымкамі, ладзіць фотавыставы. Сябра клубу калекцыянераў г. Мінска.
Зацікаўленні: калекцыяніраванне старых фотаздымкаў, фатаграфія.


Рэвізійная камісія:

Таццяна Мінчук
Старшыня рэвізійнай камісіі.
Скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы Інстытут.
Працуе метадыстам Слонімскай раённай станцыі юных натуралістаў.
Зацікаўленні: прысядзібная гаспадарка, пакаёвыя расліны, ландшафтны дызайн.

Вера Мельнік
Сакратар рэвізійнай камісіі.
Скончыла Брэсцкі Дзяржаўны Педагагічны Інстытут імя А.С. Пушкіна. Настаўнік вышэйшай катэгорыі.
Працуе кіраўніком гурткоў Слонімскай станцыі юных натуралістаў.
Зацікаўленні: падарожжы, хатнія жывёлы, мастацкая літаратура.

Ганна Грыневіч
Скончыла Беларускі Дзяржаўны Універсітэт культуры і мастацтваў.
Працуе ў Слонімскім краязнаўчым музеі імя І.І. Стаброўскага.
Зацікаўленні: ахова гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, краязнаўства, архітэктура, народныя танцы.


Кантакты:

Дасылайце сваі паштоўкі на адрас: 231799 г. Слонім, вул. Брэсцкая 93-46.
тэлефон: (801562)-2-36-13, (801562)-5-30-46, 767-16-45 (Святлана Пракоф’ева)
E-mail: sova-mus@mail.ru

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: