Заходне-Палесскае рэгіянальнае аддзяленне



Аддзяленне створана ў 2004 годзе ў межах 4 раёнаў Брэсцкай вобласці: Брэсцкага, Маларыцкага, Кобрынскага і Жабінкоўскага. Сёння ў аддзяленні налічваеца каля 100 сябраў: арнітолагаў-навукоўцаў і аматараў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца прыродай і каму неабыякавы яе лёс.

Неафіцыйна аддзяленне дзейнічае на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з 1999 года. Спачатку гэта была мясцовая ініцыятыўная група ГА АПБ, якая складалася з 5-10 чалавек, пераважна моладзі, студэнтаў, настаўнікаў і навукоўцаў, якія актыўна ўдзельнічалі амаль ва ўсіх акцыях арганізацыі. Акрамя таго, арганізоўвалі і праводзілі свае прыродаахоўныя і навукова-асведчыя акцыі.

І вось нарэшце ў 2004 годзе гэтай ініцыятыўнай групай было створана Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА АПБ. Дзейнасць аддзялення распаўсюджваецца не толькі на раёны, ў межах якіх яно ўтворана, а таксама на ўвесь паўдневы-захад Беларусі.

Аддзяленне мае некалькі ўласных выданняў: «Кулён» і «Вялікі кулён» — інфармацыйныя бюлетэні, «Баталён» — рэгіянальны навуковы зборнік. Калі Вам ёсць што напісаць, дасылайце свае артыкулы на электронны адрас: apb_brest@mail.ru .

Галоўная мэта дзейнасці – сугучна з мэтай дзейнасці арганізацыі ўвогуле – «Захаванне біяразнастайнасці і заахвочванне людзей да актыўнай аховы прыроды». Але ў межах сваей кампетэнцыі.

Гэта перш за ўсе:


  • вывучэнне размяшчэння арнітафаўны ўвогуле і асабліва рэдкіх відаў птушак берасцейшчыны;
  • вывучэнне міграцыі птушак у межах рэгiёну;
  • маніторынг змен у саставе і размяшчэнні птушак.
  • важным накірункам дзейнасці з’яўляеца заахвочванне мясцовага асельніцтва і асабліва моладзь, да актыўнага пазнання і аховы роднай прыроды.
Старшыня Савету аддзялення:

Раман Шкабара, 
poxodnik@mail.ru 
+375 25 7425880 

 

Савет аддзялення:

Янкевіч Юра. 
Намеснік старшыні Савету аддзялення.  

 

Бакур Юра. 
Сябра Савету аддзялення.  

 

Табуноў Дзяніс.
 Сябра Савету аддзялення.

 

Астапук Вячаслаў.
Сябра Савету аддзялення.

 

Сербун Аляксандр.
 Сябра ревізійнай камісіі.                                                                                          


E-mail: apb_brest@mail.ru

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: