Жыткавіцкае раённае аддзяленне



Жыткавіцкае раённае аддзяленне АПБ

Было створанае ў 2017 годзе.

Старшыня – Анастасія Блоцкая

е-mail: zhitkovichiapb@gmail.com

Фэйсбук: facebook.com/zhitkovichiAPB

Інстаграм: instagram.com/zhitkovichiapb

Тэлефон: 8 (02353)75-155

Факс: 8 (02353)75-375

Адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 18, г. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, 247980

Жыткавіцкае аддзяленне знаходзіцца на тэрыторыі адзінага недзяржаўнага заказніка «Тураўскае балонне». Штогадовыя разлівы ператвараюць яго ў сетку выспаў, на якіх кулікі, чайкі, качкі і іншыя птушкі ладзяць сапраўдныя калоніі.

Мабыць, у краіне няма іншага горада, дзе ўсяго за некалькі кіламетраў ад цэнтральнай плошчы можна было б сустрэць белую сініцу, вялікага арляца, куліка-паручайніка, куліка-марадунку, белашчокую рыбачку і многія іншыя рэдкія віды, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Каб убачыць іх, не толькі айчынныя аматары птушак, але і сотні птушкароў з усёй Еўропы кожны год прыязджаюць у Тураў. Тут таксама дзейнічае станцыя кальцавання.

Асноўныя мэты дзейнасці аддзялення:

  • каардынацыя акцый і кампаній АПБ ў Жыткавіцкім раёне;
  • удзел у навуковых праектах і акцыях па вывучэнні і ахове птушак і біяразнастайнасці;
  • супраца з установамі адукацыі, СМІ, НДА і інш.;
  • папулярызацыя назіранняў за птушкамі (бёдвочынгу) і экатурызму;

Дапамога, якая заўжды патрэбная: валанцёры.

Старшыня савета аддзялення

Анастасія Блоцкая

  • Старшыня Савета аддзялення 
  • E-mail: free-nastyfox@mail.ru
  • Тэлефон: +375293367331

Алена Паклонская

  • Сябра Савета аддзялення. 

Іна Балоціна

  • Сябра Савета аддзялення.

Марына Русая

  • Сябра Савета аддзялення.

Алена Рыдзецкая

  • Сябра Савета аддзялення. 

Жанна Сіманенка

  • Сябра рэвізійнага органа. 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: