Гісторыя АПБ   right_line


«Ахова птушак Бацькаўшчыны» — самая буйная прыродаахоўная арганізацыя Беларусі, якая ўжо 19 гадоў працуе дзеля таго, каб захоўваць біяразнастайнасць і не даць знікнуць ніводнаму віду птушак. АПБ актыўна далучае насельніцтва да працы па ахове і захаванні прыроды. У нас ёсць сябры ў розных кутках Беларусі!

 

1985

створана Беларускае Усесаюзнае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства. У гэты час яно аб’яднала і арнітолагаў-прафесіяналаў, і аматараў.

 

1993

у Гродна створана Заходне-беларускае таварыства аховы птушак, куды ўваходзіць каля 60 чалавек амаль з усіх абласцей краіны.

1996

пачатак працы па міжнароднай праграме «Тэрыторыі, важныя для птушак» (Important Bird Areas), каб захаваць значныя месцы гнездавання птушак ва ўсім свеце.

 
 

1998

10 красавіка

устаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства “Ахова птушак Беларусі”, на якім члены дзвюх арганізацый вырашылі аб’яднацца. У гэтым жа годзе ў АПБ з’явіліся першыя штатныя супрацоўнікі.

1999

АПБ атрымала статус афіцыйнага прадстаўніка BirdLife International у Беларусі.

 

2000

пачынаецца кампанія “Птушка года” – самая даўняя кампанія АПБ, якая праходзіць дагэтуль.

2004

у АПБ 1000 сябраў!

 

2005

атрыманы статус партнёра BirdLife International у Беларусі.

2006

у назве арганізацыі слова “Беларусь” заменена на “Бацькаўшчыны”.

 

2007

упершыню ў Беларусі грамадская арганізацыя ў асобе АПБ узяла ў арэнду тэрыторыю: у Жыткавіцкім раёне створаны рэзерват «Тураўскі луг».

2007

спыненне зменаў клімату — адзін з асноўных кірункаў дзейнасці арганізацыі (пачатак вялікага кліматычнага праекта АПБ).

 

2008

пачалася маштабная праграма па паўторным забалочванні асушаных тэрыторый.

2009

АПБ пачынае ствараць у Беларусі сетку Захавальнікаў ТВП. Захавальнікамі становяцца мясцовыя жыхары.

2009

валанцёрскія патрулі АПБ пачалі “вартаваць” ласося на рэках Астравецкага раёна: падчас нерасту рыба прыходзіць у Беларусь.

2011

колькасць сябраў АПБ дасягае 3000 чалавек.

 

2012

АПБ далучылася да Міжнароднай ночы кажаноў і звярнула ўвагу на рукакрылых: яны не страшныя, а добрыя і карысныя звяры.

2014

пачаліся вялікія “ўсходнія” праекты АПБ у Магілёўскай і Гомельскай абласцях, каб прыцягнуць пацярпелыя ад Чарнобыля рэгіёны да актыўнай аховы прыроды.

 

2014

пачаўся вялікі “Прыродоаахоўны праект для Белавежскай пушчы”, каб прасоўваць запаведнасць і рабіць навуковыя даследаванні.

2015

старт першай фандрайзінгавай акцыі АПБ “Выратуй арляня!” па захаванні вялікіх арляцоў. За першы сезон сабрана 45 мільёнаў рублёў, на якія праведзены “арліныя” экспедыцыі. Да акцыі далучылася 196 чалавек.

 

Сёння

АПБ сёння — гэтя 3500 сябраў і прыхільнікаў, 120 школьных клубаў “Крылаты дазор” і 14 аддзяленняў па ўсёй краіне. АПБ – гэта голас дзікай прроды. Голас тых, у каго ёсць праблемы, але хто не можа пра гэта сказаць.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: