Місія, мэты, задачы АПБ   right_line


Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.

Асноўнымі мэтамі АПБ з’яўляюцца: -Захаванне біялагічнай разнастайнасці; -Заахвочванне насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.

Місія АПБ Захаваць птушак і біяразнастайнасць дзікай прыроды, аб’ядноўваючы дзеля гэтага людзей.

Задачы АПБ: -Вывучэнне і захаванне біяразнастайнасці, асабліва разнастайнасці дзікіх птушак; -Выяўленне, вывучэнне, захаванне і (пры неабходнасці) аднаўленне прыродных тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці, асабліва для дзікіх птушак; -Захаванне прыродных экасістэм; -Заахвочванне насельніцтва да практычных дзеянняў па захаванню біяразнастайнасці, у асаблівасці дзікіх птушак і прыродных тэрыторый, павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва; -Садзейнічанне устойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў.

Прадмет дзейнасці АПБ – экалагічная дзейнасць.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: