Сініца белая

Сямейства

Лацінская назва: Cyanistes cyanus
Ангельская назва: Azure tit
Руская назва: Лазоревка белая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: P. c. cyanus — Беларусь, зах. Расiя, зах.-цэнтр. Азiя; P. c. kotkalensis — паўд. Расiя; P. c. hyperhiphaeus — ад Башкiрыi да Алтая; P. c. flavipeches — горы цэнтр. Азii. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 3 падвіды. Можа даваць гібрыды з P.caeruleus(у Галандыі, Швецыі, Фінляндыі, Літве, Польшчы і Аўстрыі).

Біятоп: вільготныя лісцевыя альбо змяшаныя дрэвастоі з добра развітым лісцевым падростам – ахвотней у рачных далінах альбо ў суседстве азёр. Акрамя гэтага, групы лісцевых зараснікаў па берагах вадаёмаў, у трыснягу альбо балотах, таксама ў парках, у гарах, у лiстоўнiчных лясах, вербнiках i ядлоўцу да 2500 м в.у.м.

Гняздо: у дупле мяккага дрэва, звычайна 1,5-4,0 м над зямлёй. Дыяметр адтуліны 2,5-3,0 см. Гняздзiцца таксама ў шпакоўнях, паглыбленнях на зямлi або будынках. З моху, сухой травы і шэрсці, якiя ўтвараюць тоўсты “фетр”. Высцілка з больш дробных касмыкоў мяккай шэрсці.

Яйкі: 9-11 (4), элiптычныя, з вострым вузейшым канцом. белыя з чырвона-карычневымі крапінкамі, часта сгушчанымi на шырэйшым канцы. Памеры: 16,5 х 12,0 мм (14,5-18,5 х 11,0-12,5 мм).

Арэал: усх. Еўропа, цэнтр. і ўсх. Азія (да Усурыйскага краю), Цянь-Шань і паўн. Кітай.

Пералёты: аселая, часткова вандроўная (часам можа пералятать на значныя адлегласці). Па-за гнездавым арэалам адзначаецца ў Францыі, Германіі, Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, Літве, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, б. Югаславіі, Румыніі, Украіне.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, менш шматлікая на Пд і З ад межаў арэала.

Беларусь: рэдкі, пашыраны на гнездаванні толькі ў цэнтр. частцы Палесся, аселы і качуючы від.

Белая галава, белы жывот (з блакiтнай плямкай), на крыле белае люстэрка (добра бачнае ў палёце) i белыя крайнiя рулявыя. Праз вока блакiтная паласа (не пераблытаць з сіняй сініцай). Маладыя падобныя на дарослых, але з больш шэрым верхам. Голас: спеў з кароткiх трэляў, звязаных памiж сабой — «тпiкк, слiрр, цiцiтрi»; гучыць больш высока, чым у вялікай сініцы. Даўжыня цела 13,5 см, размах крылаў 19-21 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © П. Пінчук| Фота 2- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: