Юрок еўрапейскі

Сямейства

Лацінская назва: Serinus serinus
Ангельская назва: Serin
Руская назва: Вьюрок европейский

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: групы дрэў паблiзу пабудоў, прыгарадныя сады, могiлкi, а таксама паркi i ўскрайкірэдкiх дрэвастояў паблiзу адкрытых месцаў з нiзкай i рэдкай раслiннасцю. Пазбягае густых лясоў i вiльготных тэрыторый.

Гняздо: звычайна ў хваёвых дрэвах або густых лiсцевых дрэвах i кустах, блiжэй да канца доўгай i гарызантальна адыходзячай ад ствала галiны, але можа быць i каля ствала (на ўзроўнi 1,5-4 м, макс. да 9 м). Да галiны прымацаванае шматкамі воўны, добра замаскiраванае. Знешняя частка з няшчыльна ўкладзеных, дробных карэньчыкаў i сухiх галiнак, пераплеценых воўнай; унутраная частка шчыльная, блiжэй да верхняга краю- у выглядзе кальца са сплеценых карэньчыкаў, знiзу — пераходзiць у высцiлку з воўны з прымессю валосся, раслiннага пуху i пёраў, укладзеных шчыльнаі тоўстым слоем. D = 8,5-10 см, d = прыбл. 4-5 см, H = 5-8 см, h = 3-5 см.

Яйкi: 4-5 (3-6), авальныя, крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белыя з бледна-блакiтным адценнем, часам зеленавата-белыя. Плямыне вельмi шматлiкiя: глыбокія плямкі і рыскі светла-чырвоныя або светла-фiялетавыя, паверхневыя- iржавыя або цёмна-чырвоныя, згушчаныя на шырэйшым канцы. Памеры: 16,8 х 12,2 мм (14,0-19,5 х 10,5-13,5 мм).

Арэал: паўд., зах.,цэнтр.Еўропаiзах. частка ўсх. Еўропы, М. Азiя, паўн.-зах. Афрыка. У другойпалове XIX ст. пачаў распаўсюджвацца на У і ПнЕўропы.

Пералёты: III-IV (V), (VIII)IX-X(XI). Папуляцыi з Пдi Зарэала — аселыя.

Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала (паўд. Еўропа), Б.Усход, Егiпет, Лiвiя.

Беларусь: пашыраны на большасці тэрыторыі, акрамя Пн-У; рэдкі на гнездаванні пералётны від. Сустракаецца пераважна у населеных пунктах і лесапарках.

Жоўтае надхвосце, кароткая дзюба (параўн. з 302, 304). Палавы дымарфiзм нязначны: самец з ярка-жоўтым горлам i грудзьмi, самка белавата-жоўтая i з большай колькасцю рысак. Маладыя падобныя да самкi, але без жоўтага надхвосця. Голас: спеў — вiбрыруючае, паўтараемае «сiрррлiт», позыў — кароткае «кiрлiт». Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 20-23 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: