Грыф чорны

Сямейства

Лацінская назва: Aegypius monachus
Ангельская назва: Black vulture
Руская назва: Гриф черный

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:немае.

Бiятоп:узвышаныяігорныятэрыторыі; уЕўропегняздзіццанавышыні300-1500 мв.у.м., уАзіі- вышэйза2000 мв.у.м., корміццатаксаманараўнiнах, галоўнымчынамупаўпустынях, стэпах, навялікіхпаплошчыпашах.

Гняздо:часцей на дрэвах, радзей на скальных выступах, адзіночна (пара ад пары на адлегласцi ў 750-1500 м), радзей у свабодных калонiях (гняздо ад гнязда на адлегласці прыбл. 100 м), часцей за ўсё, каля верхняй мяжы лясоў; з тоўстых i сухiх галiн (пераважна хвойных дрэў); высцiлка з галiнак, кары, моху, каранёў i травы (часта з прымессю шэрсцi). Новае гняздо: D = 130-150 см, H = прыбл. 60 см; старое: D = 150-250 см, H = прыбл. 100 см.

Яйкi:звычайна 1 (вельмi рэдка 2), асiметрычнае, з мноствам нерэгулярных, iржавых мазкоў (на тупым канцы) на брудна-белым або светла-бурым фоне. Памеры: 88,5 х 66,5 мм (83,5-98,5 х 63,5-72,5 мм).

Арэал:разарваны; Пiрэнейскi п-аў, Балеары, Балканы, паўд. Крым і ад М. Азii праз Каўказ, Б. Усход i Сярэд. Азiю да Манголii i ?сх. Кiтая. У Францыi ў 1992 г. рэінтрадуцыравана 5 асобін (subadultus).

Пералёты:паўднёва-заходнія папуляцыi аселыя, качуюць, а паўночна-ўсходнія — пералётныя (II-IV, X-XI). Пад час качовак залятаюць на Пн ад межаў арэала (у Вялікабрытанію, Бельгію, Данію, Фінляндыю, Францыю, Галандыю, Германiю, Польшчу, Латвію, Эстонію, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Румынію, Беларусь, Малдавію).

Месца зiмовак:на З — у межах гнездавога арэала, на У — у месцах, прылеглых да паўд. межаў арэала.

Беларусь:вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Вельмi вялiкi. Апярэнне ўсё аднолькава бурае з неаперанай галавой. Ад белагаловага сіпа адрознiваецца больш цёмным апярэннем i формай хваста. Звычайна сустракаюцца па аднаму. Голас: цiхi пiск i хрыплае карканне. Даўжыня цела 100-110 см, размах крылаў 250-295 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Martien Brand

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: