Аддзяленне створана ў сярэдзіне
2007 года ў межах Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Асноўная мэта дзейнасці аддзялення - вывучэнне і ахова біяразнастайнасці
Барысаўскага раёна.
На сёняшні дзень на тэрыторыі Барысаўскага раёна
адзначана 193 віда птушак, 35 з іх занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Сустракаюцца вельмі рэдкія віды - вялікі арлец, вяртлявая чаротаўка, дубальт.
Асноўныя месцы іх абітанная знаходзяцца ў межах тэрыторый, важных для птушак (ТВП)
"Гайна - Бярэзіна" і Бярэзінскі Біясферны Запаведнік.
| Старшыня Савета аддзялення: |
Левы Сямён Васільевіч.
Супрацоўнік АПБ, спецыяліст па развіццю
арганізацыі. Каардынатар Клуба200. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Скончыў Брэсцкі Дзяржаўны Універсітэт ім. А.С. Пушкіна. |
 |
| Савет аддзялення: |
Багданоўская
Алена Іосіфаўна. Настаўніца Дзяржаўнай установы
адукацыі "Навасадзская сярэдняя школа". Кіраўнік гуртка "Крылаты
дазор" Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
| |
|
Журавель Анжэела
Валер'еўна. Кіраўнік навуковага таварыства навучэнцаў
"Эколаг" ЭНЦДіМ г. Барысава. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Скончыла Віцебскі Дзяржаўны Універсітэт.
Намеснік старшыні Савета аддзялення. |
 |
| |
|
Мультан Алена
Яўгеньеўна. Кіраўнік гуртка ЭНЦДіМ г. Барысава. Мае вышэйшую
біялагічную адукацыю. Скончыла Беларускі Дзяржаўны Універсітэт.
Намеснік старшыні Савета аддзялення. |
 |
| |
|
Сіняглазая Таццяна
Сямёнаўна. Дырэктар Музея прыроды інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
| |
|
|
Рэвізійная камісія: |
Верамянюк Аліна
Канстанцінаўна. Старшыня рэвізійнай камісіі.
Настаўнік Барысаўскага Дзяржаўнага
Педагагічнага Каледжа. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
|
| |
|
Аляксеева
Вольга Іванаўна. Дырэктар ЭНЦДіМ г. Барысава. Мае вышэйшую адукацыю. |
|
Кантактныя тэлефоны: маб.
521-19-78 (МТС); 665-17-31 (Velcom).
E-mail:
levy@ptushki.org