Клуб 200

ад 9 июня 2017 года

club-200Клуб200 — гэта добраахвотнае аб’яднанне людзей, якія цікавяцца назіраннямі птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзе новыя для іх віды птушак, а таксама віды птушак, рэдкіх у Беларусі або зрэдку адзначаемых на яе тэрыторыі; больш даведацца пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях.


Клуб200 адкрыты для кожнага чалавека, які падзяляе мэты Клубу, выконвае нормы (правілы) Клубу.


Сябрам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.


Кандыдатам у сябры Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 100 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат у сябры распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу.

 

Калі вы назіралі ў Беларусі менш за 100 відаў Вы можаце стаць прыхількам Клубу200. Прыхільнік распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу.


Як дасылаць інфармацыю аб назірання рэдкіх відаў птушак?
Калі Вы сустрэлі птушку, якая ўнесена ў спіс відаў цікавых для Клуба200, вышліце нам як мага хутчэй інфармацыю аб гэтым назіранні Каардынатару Клуба200 — Андрэю Барадзіну. Пажадана гэта зрабіць у выглядзе SMS-паведамлення на нумар +375 336 607480 (МТС), або патэлефанаваць на гэты нумар. Таксама інфармацыю магчыма даслаць па электроннай пошце a.borodin84@gmail.com , або на старонцы Клубу200 у фэйсбуку.
У паведамленні патрэбна напісаць: від птушкі, колькі асобін, дата назірання, падрабязна аб месцы сустрэчы, аўтар(ы) паведамлення.


Як стаць сябрам, або кандыдатам у сябры Клуба200?
Каб стаць сябрам, кандыдатам у сябры, або прыхільнікам Клуба200 вам неабходна зарэгістравацца на старонках Клубу на сайце ptushki.org і скласці спіс відаў птушак, якіх вы назіралі ў прыродзе на тэрыторыі Беларусі.  


* — сяброўская складка ў апошнія гады не збіралася.


Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: