Клуб “Крылаты дазор”

ад 9 июня 2017 года

Клуб для тых, хто працуе з дзецьмі. У клуб запрашаюцца настаўнікі, кіраўнікі дзіцячых гурткоў і юнаты.

Калі вашы вучні цікавяцца прыродай, падтрымліваюць і ўдзельнічаюць у прыродаахоўнай дзейнасці і хацелі б ведаць больш, чым прапануе школьная праграма, вы можаце стварыць клуб «Крылаты дазор».



Быць сябрам клуба «Крылаты дазор» – гэта ўнікальная магчымасць для вучняў быць не толькі сябрам АПБ, але і ўдзельнічаць у акцыях і кампаніях АПБ, займацца прыродаахоўчай дзейнасцю, удзельнічаць у конкурсах і атрымліваць прызы, мець зносіны з аднадумцамі, паляпшаць свае веды пра прыроду і птушак, займацца любімай справай.

Для настаўнікаў – кіраўнікоў клуба «Крылаты дазор» АПБ прапануе метадычныя матэрыялы для работы з дзецьмі, а таксама прыкладны каляндар работы,які адлюстроўвае маерапрыемствы АПБ для дзяцей. АПБ праводзіць адукацыйныя семінары для кіраўнікоў клуба «Крылаты дазор», дзе можна атрымаць цікавую і актуальную інфармацыю па рабоце з дзецьмі, пазнаёміцца са сваімі калегамі і абмяняцца вопытам удзелу ў акцыях і кампаніях АПБ.



Акрамя таго, кіраўнікі клуба атрымліваюць поўны сяброўскі капплект матэрыялаў (інфармацыйны бюлетэнь АПБ, 2 выпускі часопіса «Птушкі і мы», сяброўскую картку, налепку з птушкай года, віншавальныя паштоўкі) і дадатковыя метадычныя матэрыялы, а таксама матэрыялы для дзяцей свайго гуртка (сяброўскія карткі, налепкі з птушкай года і значкі для кожнага сябра клуба).

  • Як стварыць клуб «Крылаты дазор»

    Каб стварыць свой клуб «Крылаты дазор» і далучыцца да сябраў клуба трэба даслаць у сакратарыят АПБ ці запоўніць ан-лайн сяброўскую анкету разам са спісам дзяцей (не менш чым 5 дзяцей да 16 год), а таксама аплаціць гадавыя ўзносы. У спісе трэба пазначыць Імя і Прозвічша кожнага вучня і абавязкова подпіс аднаго з бацькоў.

    Гадавы ўзнос для кіраўніка клуба складае 1.5 руб., для сябра клуба – таксама 1.5 руб.

    Вы можаце абраць зручны для вас спосаб аплаты сяброўскага ўзноса.

  • Каляндар работ

    Мерапрыемствы АПБ на 2017 год, у якіх мы запрашаем удзельнічаць:

    • — Студзень-люты — Зімовыя ўлікі птушак;
    • — 28 студзеня — З’езд АПБ у Мінску;
    • — 14–15 студзеня — акцыя «Птушкі ля кармушкі»;
    • — уся вясна — агульнаеўрапейская кампанія «Жывая вясна»;
    • — 1 красавіка — Міжнародны дзень птушак;
    • — сярэдзіна красавіка — Летнік «Начныя жыхары ляСОЎ» (толькі для настаўнікаў);
    • — 20-21 траўня — акцыя «Салаўіныя вечары з АПБ»;
    • — чэрвень-ліпень — улікі вяртлявай чаротаўкі (толькі для настаўнікаў);
    • — ліпень-жнівень — валанцёрскія летнікі (Тураўскі луг, балота Ельня);
    • — 2 верасня — Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі BirdRace;
    • — 30 верасня-1 кастрычніка — Восеньскія дні назіранняў за птушкамі EuroBirdwatch.

  • Як працуюць клубы «Крылаты дазор»

    АПБ прапануе азнаёміцца з вопытам работы лепшых клубаў «Крылаты дазор». Кіраўнікі клубаў ахвотна дзеляцца прэзентацыямі сваёй працы з дзецьмі і метадычнымі парадамі, выкарыстоўваючы якія, Вы можаце зрабіць работу свайго клуба больш цікавай і прадуктыўнай для Вашых гурткоўцаў.

    КД Слуцкага аддзялення

    Самая вялікая колькасць КД сярод аддзяленняў АПБ менавіта ў Слуцкім. У раёне працуюць 20 клубаў з больш чым 300 сябрамі.

    Кіраўнік клуба «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 9 г. Слуцка Жанна Валетка разам са сваімі гурткоўцамі ўдзельнічаюць у традыцыйных акцыях і кампаніях АПБ і, разам з тым, арганізуюць і праводзяць свае асабістыя. Акрамя таго, вучні выконваюць экалагічныя праекты і займаюцца практычнай прыродаахоўнай дзейнасцю на карысць птушкам і прыродзе.

    KD_SlutskПрэзентацыя клуба «Крылаты дазор» СШ № 9 г. Слуцка

    Глядзець
    Спампаваць



    KD_Slutsk_opytВопыт арганізаціі работы клуба «Крылаты дазор» СШ № 9 г. Слуцка

    Глядзець
    Спампаваць

    КД Мінскага аддзялення

    Аддзяленне налічвае 5 клубаў «Крылаты дазор» з больш чым 50 сябрамі. Старшыня Савету Мінскага аддзялення, кіраўнік клуба «Крылаты дазор» гімназіі № 19 г. Мінска Святлана Якубоўская ў рабоце з дзецьмі выкарыстоўвае часцей інфармацыйныя тэхналогіі і разам з традыцыйнымі кампаніямі і акцыямі АПБ удзельнічае ў інтэрнэт-праектах, яе гурткоўцы ствараюць адмысловыя медыя-ролікі прыродаахоўнага зместу.

    KD_SlutskАрганізацыя акцый, кампаній на рэгіянальным узроўні: метады і механізмы

    Глядзець
    Спампаваць



  • Як аплаціць сяброўскі ўзнос?

  • Карта клубаў «Крылаты дазор»

    На 1 студзеня 2016 года АПБ налічвала 167 клубаў «Крылаты дазор» па ўсёй краіне. Яны размешчаны на карце. Большасць з іх ужо заплацілі сяброўскі ўзнос і прадоўжылі сяброўства з АПБ.

    Калі вы яшчэ не паспелі падцвердзіць сваё сяброўства з АПБ у якасці сябраў клуба «Крылаты дазор», спяшайцеся зрабіць гэта, каб атрымоўваць сяброўскія матэрыялы своечасова.

    Шукайце свой Клуб КД на інтэрактыўнай карце! Калі вы заўважылі памылкі або недакладныя дадзеныя, паведаміце нам аб гэтым.

    rkdmap
  • Метадычныя распрацоўкі

     friend_bird
    Проект «Друзья птиц»

    Чытаць
    Спампаваць


    alive Методические материалы для проведения кампании «Живая весна»

    Далей


    Адукацыйная праграма Бусел_page1_image1 Адукацыйная праграма «Бусел»

    Чытаць
    Спампаваць


    мир природы нк Мир природы Нарочанского края. Программа кружка «Крылатый дозор» для учащихся 1-го класса начальной школы

    Чытаць


    птицы туровского луга Птицы Туровского луга и открытых пойменных лугов реки Припять. Методические рекомендации по проведению внешкольных занятий

    Чытаць
    Спампаваць


    Врановые-1 Внеклассное мероприятие. Тема: городская орнитофауна (врановые)

    Чытаць
    Спампаваць


    черный стриж-1 Внеклассное мероприятие в рамках декады естествознания в начальной школе. Тема: черный стриж — птица 2012 года

    Чытаць
    Спампаваць

Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: