Жывая вясна   right_line


Пабачыў першага бусла? Паведамі! «Жывая вясна-2018» пачалася!

У Беларусь ужо лятуць першыя птушкі і нясуць нам вясну! Хутка мы будзем вітаць  іх на нашай зямлі.

1 сакавіка АПБ пачынаецца чарговы сезон міжнароднай кампаніі «Жывая вясна», у якой Беларусь бярэ ўдзел кожны год. Сустракай птушак разам з намі!

 

Што такое «Жывая вясна»? 

«Жывая вясна» – міжнародны праект, мэта якога — прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання мігруючых птушак. Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. Кампанія дае адказы на пытаніі «Якія перашкоды сустракаюцца на шляхах птушак?» і «Як мы можам дапамагчы?». 

 

Якія птушкі абраны вестунамі вясны?

Жывая вясна - 2018

Вестунамі «Жывой вясны» абраны пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы буселвясковая ластаўкачорны свіргульзвычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую мапу, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-мапу падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. Кожны дзень назіранняў будзе рабіцца ўсё больш, і паступова колер мапы будзе змяняцца. Так мы зразумеем, калі прыйшла сапраўдная вясна!

Як дадаць назіранне?

Заклікаем  часцей выходзіць на прыроду і прыглядацца да птушак. Калі ты ўбачыш ці пачуеш птушак «Жывой вясны»– зарэгіструй назіранні. Як гэта зрабіць? Абяры зручны для сябе варыянт:

Важная заўвага! Зарэгістраваць трэба сваю першую сустрэчу птушак «Жывой вясны» ў пэўным месцы, але ты можаш падзяліцца сваёй першай сустрэчай у кожнай вобласці нашай краіны, куды табе надарыцца трапіць на працягу вясны.

 

Што новага ў гэтым годзе?

 –  У гэтым годзе міжнародная кампанія праходзіць пад слоганам «Папярэдзіць сутыкненне птушак са шклянымі паверхнямі!» Любая шкляная паверхня – патэнцыйная небяспекадля птушак – яны падманваюцца адлюстраваннем кустоў і дрэваў, не заўважаюць перашкоды. Вынік такой «сустрэчы» са шклом – несумяшчальныя з жыццём траўмы. Колькасць шматпавярховых будынкаў і шумаізаляцыйных бар’ераў ля дарог расце, а разам з гэтым і праблема сутыкненняў. У нашых з вамі сілах прыцягнуць да яе ўвагу і зрабіць крокі да вырашэння. У межах кампаніі будзем рабіць і размяшчаць адмысловыя налепкі на вокнах, каб зменшыць колькасць птушыных ахвяр, – дзеліцца каардынатарка кампаніі па Беларусі Карына Салавей.

Таксама ў межах кампаніі адбудуцца конкурсы фотаздымкаў і слоганаў (умовы можна спампаваць па спасылцы), пройдуць  птушыныя экскурсіі, прэзентацыі, адмысловыя святы і гульні ў школах.

 Усіх жыхароў краіны мы заклікаем рабіць домікі для птушак, асабліва вітаюцца сінічнікі, як іх правільна зрабіць і развесіць чытай тут.

Вельмі каштоўнымі рэгістрацыямі на сайце будуць паведамленні пра шчурак-пчалаедак — гэта від з Чырвонай кнігі Беларусі. Калі месца гнездавання на пэўнай тэрыторыі пацвердзіцца, спецыялісты па прыродаахоўных пытаннях АПБ будуць спрыяць перадачы гэтых месцаў пад ахову.

Сустрэнем вясну разам з птушкамі!
 

Кантактная асоба – Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Жывая вясна», +375 29 2648766, springalive@ptushki.org 

 

Даведка «Жывой вясны»: 

Кампанія «Жывая вясна» пачалася ў 2006 годзе як еўрапейскі праект. Потым далучылася і Сярэдняя Азія. З 2010 года «Жывая вясна» пайшла ў Афрыку: з верасня жыхары гэтага кантынента назіраюць, як абраныя пяць відаў птушак ляцяць на зімоўку ў іх краіны. У мінулым годзе ў звыш за 700 падзеях кампаніі паўдзельнічалі больш за 150 000 чалавек у краінах Еўропы, Центральнай Азіі і Афрыкі. Дзякуючы вашаму актыўнаму ўдзелу наша краіна апынулася на 3-м месцы сярод 55 краін-удзельніц. 

 

Умовы конкурсаў кампаніі  «Жывая вясна-2018»

Метадычныя распрацоўкі для правядзення кампаніі «Жывая вясна-2017»

 

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: