Беларускі Рымска-Каталіцкі касцёл супраць веснавога палявання на вадаплаўных птушак.

Пасля таго, як нашу ініцыятыву па закрыцці веснавога палявання на вадаплаўных птушак падтрымала Праваслаўная царква (гл. Інфармацыйны бюлетэнь №3, 2007г.), мы атрамалі станоўчы адказ і ад Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, главы Беларускага Рымска-Каталіцкага касцёла.

Вось поўны тэкст ліста:

“Аматары прыроды, біёлагі, спецыялісты па ахове навакольнага асяроддзя ў Беларусі і ў іншых краінах вельмі заклапочаныя няўхільным зніжэннем колькасці папуляцый большасці відаў вадаплаўных птушак, паляванне на якія у нашай краіне дазволена ў перыяд веснавой міграцыі і размнажэння.

У большасці краін Еўропы, уключаючы нашых суседзяў, веснавое паляванне забароненае, я к з прычыны той шкоды, якое  яно наносіць жывой прыродзе, так і з этычных меркаванняў. У прыватнасці, такое паляванне забароненай Дырэктывай Савета Еўропы ад 2 красавіка 1979 г. (79/409/ЕС) аб ахове дзікіх птушак.

Веснавое паляванне вядзецца не для забеспячэння надзённых патрэбаў чалавека, а выключны для задавальнення яго эгаістычных інстынктаў, што супярэчыць Божаму плану збаўлення. Гэты свет быў створаны Богам дасканалым, і чалавеку дадзена ў ім дастаткова рэсурсаў для разумнага і адказнага карыстання, дзеля ўласнага дабра, самаўдасканалення, творчасці, дасягнення гарманічнага суладдзя з прыродай, уласным сумленнем і з самім Тварцом. Чалавек пакліканы да стрымлівання сваіх эгаістычных інстынктаў, а не да патурання ім. Разбураючы створанае Богам хараство Прыроды, збіваючы птушак Божых дзеля атрымання імгненнай асалоды, чалавек тым самым абражае Бога.

Я падтрымліваю ініцыятыву ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”  па забароне веснавога палявання на вадаплаўных птушак, і заклікаю хрысціян і ўсіх людзей добрай волі, не чакаючы фармальнай забароны, устрымацца ад гэтага занятку. Час, аддадзены гэтаму жорсткаму спорту, Касцёл прапануе прысвяціць мірнаму дыялогу з прыродай, з іншымі людьмі, праслаўленню створанага Богам хараства гэтага свету ў малітве і ў практычных справах.

З павагай, Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.”