Параненыя птушкі


Як можна дапамагчы дарослай параненай птушцы?

Калі вы знайшлі дарослую птушку, якая не злятае, не хаваецца, млявая, цягне крыло, кульгае альбо закідае галаву, то хутчэй за ўсё яна паранена і ёй не выжыць без вашай дапамогі. Асцярожна падыміцептушку з зямлі, прыціскаючы крылы, пакладзіце ў невялікую цёмную скрынку. Ёй трэба забяспечыць спакой, свежае паветра, цяпло, ваду і ежу. Калі праз некалькі гадзін птушка не прыйдзе да нормы, то звяртайцеся да ветэрынара.

Што рабіць, калі вы знайшлі траўмаванага бусла?

Калі чалавек хоча дапамагчы буслу, у якога зламана крыло ці лапа, то ён павінен разумець, што робіць не толькі добрую справу, але і пагаджаецца з вялікай адказнасцю. Нават калі птушцы акажуць ветэрынарную дапамогу і крыло (лапа) зажыве, то лятаць такі бусел усё роўна не зможа. Чалавек павінен будзе пакінуць яго ў сябе, даглядаць яго некалькі год. Калі чалавек не ўпэўнены, што можа пакінуць у сябе бусла, то лепш яму зузім не дапамагаць, гэта таксама будзе правільным.

Трэба памятаць, што калі з буслом нешта здарылася не з-за чалавека, то яму не патрэбна дапамога, гэта частка натуральнага працэсу. Калі прысутнічае чалавечы фактар, то трэба яго ліквідаваць

800px-ciconia_ciconia_-artis_zoo-_netherlands_-parent_and_chicks-8b-1 Белый аист © Arjan Haverkamp

Куды можна аддаць птушку?

У нашай краіне няма спецыяльных цэнтраў, дзе можна пакінуць птушку. З падобнымі пытаннямі трэба звяртацца ў тэрытарыяльныя аддзяленні Мінпрыроды. Спецыяліст вырашыць, што рабіць з траўмаванай птушкай.

Калі вы падабралі параненую птушку і хочаце ёй дапамагчы, то можаце атрымаць кансультацыю ў ветэрынара па наступных нумарах (толькі калі вы знаходзіцеся ў Мінску):
+375 (44) 786-92-02
+375 (29) 855-73-76
Аляксей

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: