Параненыя птушкі


Што рабіць, калі вы знайшлі птушаня?

Тут магчымыя два варыянты: птушаня самастойна выляцела з гнязда ці яно аддуль выпала. Адрозніць такіх птушак лёгка. Птушаня, якое выпала з гнязда, маленькае, не падобнае на дарослую птушку, у яго яшчэ не ўсё пер’е, замест іх — пух, крылы і хвост зусім кароткія, у кутках дзюбы, пры з’яўленні чалавека хаваецца ці замірае і спадзяецца, што яго не заўважаць. Подлетак (рус. слёток) памерам амаль з дарослую птушку, крылы і хвост крыху карацей, пер’е амаль усё ёсць, пры з’яўленні чалавека крычыць ці хаваецца. Гэтыя прыкметы кажуць пра тое, што птушаня самастойна выляцела з гнязда і яму не патрэбна ваша дапамога.

Калі вы знайшлі подлетка (птушаня, якое самастойна выляцела з гнязда), то лепш не падыходзіць да яго блізка, каб не правакаваць бацькоў, якія знаходзіцца побач. Хутчэй за ўсё птушаня толькі што здзейсніў свой першы палёт і ўсё ідзе як трэба.

Калі вы знайшлі птушаня, якое выпала з гнязда выпадкова, то ў першую чаргу ўпэўніцеся, што яму нічога не пагражае (людзі, кепскае надво’е ці драпежнікі) і пачакайце 30-60 хвілін у сховішчы. Звычайна бацькі знаходзяць такое птушаня і выхоўваюць яго па-за межамі гнязда. Калі ж дарослыя птушкі не з’явіліся, то самастойна пашукайце гняздо і пакладзіце птушку туды. Калі вы не знайшлі гляздо, то птушаня можна забраць дадому. На адмысловых форумах трэба прычытаць, чым яго карміць.

sipuhi_3 Птушаняты сіпухі. Фота з givotnie.com
Што рабіць, калі вы знайшлі чорнага свіргуля?

Калі вы знайшлі чорнага свіргуля, то вызначце, дарослая гэта птушка ці птушаня. У адрозненне ад дарослай птушкі птушаня мае белы край крылаў. Самастойна ўзляцець свіргулі з зямлі не могуць, таму паспрабуйце яго падкінуць (але ў такім месцы, дзе можна лёгка зноў падняць). Здаровы дарослы свіргуль паляціць. Калі вы знайшлі птушаня, то яго трэба папярэдне дакормліваць. Атрымаць кансультацыю, як гэта правільна зрабіць, можна ў сакратарыяце АПБ ці самастойна пашукаць у інтэрнэце.

d1-87-d1-91-d1-80-d0-bd-d1-8b-d0-b9-20-d1-81-d1-82-d1-80-d0-b8-d0-b6 Чорны свіргуль

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: