Шпакоўні і домікі для птушак


Якія бываюць домікі для птушак?

Домікі для птушак бываюць самыя розныя па форме і функцыям, якія выконваюць. Ёсць домікі для соваў, сініц, дзятлаў, шпакоў і іншых птушак. Знешні выгляд залежыць толькі ад вашай фантазіі: вы можаце зрабіць вялікі «шматпакаёвы» ці звычайны, у выглядзе сапраўднай чалавечай хаты ці проста прамавугольны.

Самымі папулярнымі з’яўляюцца шпакоўні. Пры наяўнасці адпаведных інструментаў іх можна зрабіць самастойна.

d1-81-d0-ba-d0-b2-d0-be-d1-80-d0-b5-d1-87-d0-bd-d0-b8-d0-ba-d0-b8 Малюнак узяты з masteru.org.ua
Па прыкладзе шпакоўні можна зрабіць домікі для сініц, валасяніц і некаторых іншых птушак. Аднак іх памеры трэба будзе зменшыць.

d0-b4-d1-83-d0-bf-d0-bb-d1-8f-d0-bd-d0-ba-d0-b0 Малюнак узяты з masteru.org.ua
d1-81-d0-b8-d0-bd-d0-b8-d1-87-d0-bd-d0-b8-d0-ba-d0-b8 Малюнак узяты з masteru.org.ua
Як развешваць домікі для птушак?

Шпакоўні звычайна развешваюць недалёка ад лугоў і палёў, на вышыні не менш за восем метраў ад зямлі. Домікі для сініц можна зафіксаваць на вышыні ад трох да васьмі метраў, у садах, парках ці недалёка ад іх. Там жа развешваюць домікі для валасяніц і плісак, на вышыні ад чатырох да шасці метраў.

Замацоўваць домікі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву. Лепш за ўсё проста прывязаць дротам, для гэтага ў верхняй частцы доміка робяць спецыяльныя петлі.Добра, калі домік будзе крыху нахіляцца наперад. Гэта дазволіць птушкам лёгка вылятаць з яго.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: