«Выратуй арляня — 2018» — планы на новы сезон і вынікі мінулых

ад 29 сакавіка 2018 года

Акцыя “Выратуй арляня!” праходзіць ужо чацверты год. Яна ладзіцца для таго, каб захаваць вялікіх арляцоў, від, якому пагражае глабальнае знікненне.

У большасці краін Еўропы вялікіх арляцоў няма,  лік краін, дзе яны яшчэ гняздуюцца, ідзе на адзінкі. Беларусь другая ў Еўропе паводле колькасці гэтых птушак. У нас гняздуецца 120-150 пар вялікіх арляцоў. Але нават у Беларусі іх колькасць зніжаецца, і калі не прымаць мераў, то да 2050 года яна можа скараціцца ў тры ці чатыры разы.

eagle5

Каб вялікія арляцы былі абароненыя, трэба знайсці іх гнёзды і аддаць іх пад ахову, штогод даглядаць, каб гнездавыя дрэвы не высеклі. Пры наведванні  гнёздаў можна сабраць матэрыял па поспеху размнажэння і закальцаваць птушанят. Мы ўжо атрымлівалі некалькі разоў звесткі пра акальцаваных намі арлоў з Ізраіля, а таксама з Германіі.

Ты таксама можаш зрабіць свой унёсак у справу захавання вялікіх арляцоў.

 

А пакуль давай азірнемся і паглядзім, што ўдалося зрабіць за апошнія тры гады.

Штогод мы правяралі ад 22 да 36 гнездавых тэрыторый вялікага арляца. За тры гады ў межах акцыі “Выратуй арляня!” абследавалі 15 раёнаў: Драгічынскі, Бярозаўскі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Акцябрскі, Глускі, Вілейскі, Барысаўскі.

Акцыя "Выратуй арляня": у 15 раёнах Беларусі прайшлі экспедыцыі па пошуку гнёздаў вялікага арляца

Экспедыцыі прайшлі ў 15 раёнах Беларусі.

З інфаграфікі можна пабачыць, што было зроблена за час дзеяння акцыі “Выратуй арляня!”

Вынікі акцыі "Выратуй арляня!" за тры гады (2015-2017)

 

Што мы плануем зрабіць сёлета?

  • Для 5-ці пар, адзначаных у 2017 годзе ў Столінскім раёне, зрабіць неабходныя дакументы для аховы, каб гнёзды не трапілі пад высечку.
  • У красавіку і траўні маніторынг вялікага арляца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку і суседніх тэрыторыях. Паводле апошніх дадзеных (ад 2007 і 2008 гадоў), тут гняздуецца 10-12 пар гэтых птушак. Гэтая самая вялікая гнездавая групоўка на поўначы Беларусі, але невядомы яе сучасны стан. Арляцам на тэрыторыі запаведніка нічога не пагражае. А вось пары, якія могуць гнездавацца на правым беразе Бярэзіны за межамі запаведніка, могуць знікнуць.
  • У канцы чэрвеня і ў пачатку ліпеня зладзім некалькі экспедыцый па пошуку новых і праверцы знойдзеных раней гнёздаў вялікіх арляцоў: у Глускім, Вілейскім, Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах.
  • Па выніках экспедыцый участкі з жылымі гнёздамі вялікіх арляцоў плануем перадаць пад ахову.

 

Выратуй арляня – зрабі ахвяраванне!

Каб арлы адчувалі сябе ў Беларусі спакойна, ім трэба твая дапамога.

Сямён Левы, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ
Для арляца існуе шмат пагроз. Гэта і знішчэнне беларускіх балотаў, дзе птушкі харчуюцца, і забойства браканьерамі птушак падчас міграцыі і на зімоўцы, гібрыдызацыя з малым арляцом і шмат іншых.  Сёння самае галоўнае, што мы можам разам зрабіць для вялікіх арляцоў і на што мы можам уплываць – гэта пошук новых гнёздаў і перадача іх землекарыстальнікам для аховы тэрыторый ад высечкі. Нават адно захаванае гняздо – гэта вялікі поспех. Арляцы змогуць у ім спакойна гняздзіцца не адзін год.

 

Зрабіць ахвяраванне вельмі лёгка, і ЛЮБЫ ўнёсак сапраўды каштоўны. Як ты можаш пералічыць грошы:

Зрабіць ахвяраванне  можна трыма спосабамі:

  • сістэма ЕРИП,
  • смс-паведамленне (для абанентаў МТС),
  • банкаўскі перавод.

Ахвяраваць можна любую суму! Падрабязней пра тое, як гэта зрабіць.

 

ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ АД ВЯЛІКАГА АРЛЯЦА

  • 20 рублёў – за такое ахвяраванне ты атрымаеш сертыфікат “Ратавальніка арлянятаў”.
  • 100 рублёў – за такое ахвяраванне ты атрымаеш кнігу – вызначальнік птушак.
  • 200 рублёў — за такое ахвяраванне мы запросім цябе ў сапраўдную экспедыцыю*, дзе разам са спецыялістамі ты будзеш шукаць арліныя гнёзды ў забалочанных лясах Беларусі і зможаш пабачыць вялікіх арляцоў на свае вочы!

Важна: калі ты хочаш зрабіць ахвяраванне, але пры гэтым табе не патрэбныя пералічаныя бонусы, напішы пра гэта на info@ptushki.org 

*Расходы па ўдзеле ў экспедыцыю аплачваюцца ўдзельнікам самастойна.

 

“Выратуй арляня!” для сябра

Зрабі падарунак не толькі дзікай прыродзе Беларусі, але і сваім сябрам. Як? Пералічы ахвяраванне на акцыю ад імя сваіх сяброў! Яны атрымаюць падарункавы сертыфікат, а мы будзем ратаваць арлянятаў ад іх імя.

eagle4

 

 

 

 

 

Падарункавы сертыфікат зробіць чалавеку прыемнае і будзе выдатным прэзентам на любое свята.  

 

Мне не ўсё адно!

Раскажы сябрам пра арляцоў і папрасі іх далучыцца да акцыі. Чым больш людзей адгукнецца – тым болей у віда шанцаў выжыць у нашай краіне.

Пішы нам на  info@ptushki.org і дзяліся, чаму і як ты вырашыў дапавагаць арляцам. Магчыма, твой аповед падштурхне іншых звярнуць увагу на праблемы гэтых птушак.

Пазначай свае пасты ў сацсетках хэштэгам #выратуйарляня або #спасиорленка .Так мы ўсе будзем бачыць маштабы акцыі і тых, хто нам дапамагае.

Захаваем разам нашых арлоў!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: