In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Кодэкс бёрдуoтчера

Кодэкс бёрдуотчера  гэта своеасаблівыя парады і рэкамендацыі спецыялістам-арнітолагам і проста аматарам. Іх выкарыстанне прынясе карысць навакольнаму асяроддзю і дазволіць атрымаць сапраўдную асалоду ад назіранняў за птушкамі, іх паводзінамі і жыццём. Кодэкс бёрдуотчера ў першую чаргу засяроджвае ўвагу на птушках, а таксама можа зацікавіць іншых людзей, нават калі яны не цікавіліся птушкамі раней.

Пра што варта памятаць кожнаму бёрдуотчеру?
1. Пазбягайце ўмяшальніцтва ў жыццё птушак і іх жыццёвы асяродак, інтарэсы птушак мусяць ісці наперадзе.
2. Расказвайце іншым пра птушак і пра тое, як за імі трэба назіраць, каб не нашкодзіць.
3. Ведайце законы і правілы наведвання заказнікаў і ТВП і не парушайце іх.
4. Дзяліцеся сваімі назіраннямі з іншымі, расказвайце пра рэдкіх птушак, якіх вы бачылі.
5. Заўсёды думайце пра інтарэсы дзікай прыроды.

Фота Р. НосаваФота Р. Носава