In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Падкармі птушак узімку

Зіма — цяжкі перыяд у жыцці птушак. Многія віды ляцяць у вырай, каб перазімаваць у больш мяккіх умовах. Але ёсць птушкі, якія застаюцца зімаваць у нас. Зіма ў нашай краіне суровая, і часам крылатым жыхарам цяжка знайсці сабе корм. Да таго ж некаторыя віды птушак з паўночных рэгіёнаў прылятаюць да нас таксама зімаваць (самыя масавыя з іх — звычайная чачотка і амялушка), а гэта дадатковая канкурэнцыя. Многія птушкі, каб прыстасавацца да халадоў, аб'ядноўваюцца ў невялікія чароды і злятаюцца да чалавечага жытла. 

Фота — Руслан Завадзіч Фота — Руслан Завадзіч

Калі трэба падкармліваць птушак? 

Мужным пернатым чалавек можа сур'ёзна дапамагчы перажыць зіму. Але трэба разумець, што размова ідзе менавіта пра падкормку. Нельга поўнасцю забяспечваць птушак ежай, такія асобіны не змогуць выжыць. Вераб'іных птушак можна падкармліваць на працягу ўсёй зімы, а вось вадаплаваючых лепш пачынаць з надыходам сапраўдных маразоў, каб даць ім магчымасць паляцець у вырай. Калі карміць такіх птушак раней, то яны падумаюць, што корму хопіць на ўсю зіму і нікуды ляцець не трэба. 

Чым падкармліваць птушак?

Падабраць корм для птушак проста, але варта ўважліва падысці да пытання. Звычайна ў склад сумесі ўваходзяць насенне сланечніка, проса і авёс. Але не страшна, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў не хапае. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях вашай кармушкі, падвешваць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэваў. Вераб'і, зелянушкі, попаўзні, чыжы любяць ласавацца арахісам. Памятайце, што разнастайнасць корму вабіць мноства птушак да вашай кармушкі.

Гэтых птушак вы зможаце ўбачыць на сваёй кармушцы зімойГэтых птушак вы зможаце ўбачыць на сваёй кармушцы зімой