In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Шпакоўні і домікі для птушак

Якія бываюць домікі для птушак?

Домікі для птушак бываюць самыя розныя па форме і функцыям, якія выконваюць. Ёсць домікі для соваў, сініц, дзятлаў, шпакоў і іншых птушак. Знешні выгляд залежыць толькі ад вашай фантазіі: вы можаце зрабіць вялікі "шматпакаёвы" ці звычайны, у выглядзе сапраўднай чалавечай хаты ці проста прамавугольны.

Самымі папулярнымі з'яўляюцца шпакоўні. Пры наяўнасці адпаведных інструментаў іх можна зрабіць самастойна. 

Малюнак узяты з masteru.org.uaМалюнак узяты з masteru.org.ua

Па прыкладзе шпакоўні можна зрабіць домікі для сініц, валасяніц і некаторых іншых птушак. Аднак іх памеры трэба будзе зменшыць.

Малюнак узяты з masteru.org.uaМалюнак узяты з masteru.org.ua

Малюнак узяты з masteru.org.uaМалюнак узяты з masteru.org.ua

Як развешваць домікі для птушак?

Шпакоўні звычайна развешваюць недалёка ад лугоў і палёў, на вышыні не менш за восем метраў ад зямлі. Домікі для сініц можна зафіксаваць на вышыні ад трох да васьмі метраў, у садах, парках ці недалёка ад іх. Там жа развешваюць домікі для валасяніц і плісак, на вышыні ад чатырох да шасці метраў.

Замацоўваць домікі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву. Лепш за ўсё проста прывязаць дротам, для гэтага ў верхняй частцы доміка робяць спецыяльныя петлі.Добра, калі домік будзе крыху нахіляцца наперад. Гэта дазволіць птушкам лёгка вылятаць з яго.