In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушаняты

Што рабіць, калі вы знайшлі птушаня?

Тут магчымыя два варыянты: птушаня самастойна выляцела з гнязда ці яно аддуль выпала. Адрозніць такіх птушак лёгка. Птушаня, якое выпала з гнязда, маленькае, не падобнае на дарослую птушку, у яго яшчэ не ўсё пер'е, замест іх — пух, крылы і хвост зусім кароткія, у кутках дзюбы, пры з'яўленні чалавека хаваецца ці замірае і спадзяецца, што яго не заўважаць. Подлетак (рус. слёток) памерам амаль з дарослую птушку, крылы і хвост крыху карацей, пер'е амаль усё ёсць, пры з'яўленні чалавека крычыць ці хаваецца. Гэтыя прыкметы кажуць пра тое, што птушаня самастойна выляцела з гнязда і яму не патрэбна ваша дапамога.

Калі вы знайшлі подлетка (птушаня, якое самастойна выляцела з гнязда), то лепш не падыходзіць да яго блізка, каб не правакаваць бацькоў, якія знаходзіцца побач. Хутчэй за ўсё птушаня толькі што здзейсніў свой першы палёт і ўсё ідзе як трэба.

Калі вы знайшлі птушаня, якое выпала з гнязда выпадкова, то ў першую чаргу ўпэўніцеся, што яму нічога не пагражае (людзі, кепскае надво'е ці драпежнікі) і пачакайце 30-60 хвілін у сховішчы. Звычайна бацькі знаходзяць такое птушаня і выхоўваюць яго па-за межамі гнязда. Калі ж дарослыя птушкі не з'явіліся, то самастойна пашукайце гняздо і пакладзіце птушку туды. Калі вы не знайшлі гляздо, то птушаня можна забраць дадому. На адмысловых форумах трэба прычытаць, чым яго карміць. Напрыклад тут можно прачытаць, як правільна выхадзіць птушанят вранавых птушак (сарока, шэрая варона, грак, каўка).

Птушаняты сіпухі. Фота з givotnie.comПтушаняты сіпухі. Фота з givotnie.com

Што рабіць, калі вы знайшлі чорнага свіргуля?

Калі вы знайшлі чорнага свіргуля, то вызначце, дарослая гэта птушка ці птушаня. У адрозненне ад дарослай птушкі птушаня мае белы край крылаў. Самастойна ўзляцець свіргулі з зямлі не могуць, таму паспрабуйце яго падкінуць (але ў такім месцы, дзе можна лёгка зноў падняць). Здаровы дарослы свіргуль паляціць. Калі вы знайшлі птушаня, то яго трэба папярэдне дакормліваць. Атрымаць кансультацыю, як гэта правільна зрабіць, можна ў сакратарыяце АПБ ці самастойна пашукаць у інтэрнэце.

Чорны свіргульЧорны свіргуль