In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Ці можна забіраць птушку дадому?

Забіраць здаровых птушак з іх натуральнага месца пражывання ні ў якім разе нельга. У вас дома яны будуць адчуваць сябе значна горш, чым на прыродзе.

Калі вы бачыце, што птушка хворая ці параненая, і адчуваеце адказнасць за яе, можаце дапамагчы ёй. Але ў гэтым выпадку будзьце гатовыя да таго, што вам прыйдзецца даглядаць за гэтай асобінай некалькі гадоў. Таксама прыйдзецца атрымаць у вашым тэрытарыяльным органе Мінпрыроды дазвол, каб забраць птушку.

Нельга дазваляць дзецям гуляцца з птушанятамі, браць у рукі, таму што гэта выклікае у іх вялікі стрэс. Непакояцца таксама іх бацькі, што можа вельмі кепска адлюстравацца на жыцці і здароўі птушанят.