In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Кажаны

Што рабіць, калі кажан заляцеў у кватэру?

Самае галоўнае — не трэба ні ў якім разе панікаваць. Гэтая сітуацыя прыносіць значна больш стрэсу жывёле, чым вам.

Калі звер заляцеў да вас у цёплы час года, то проста дачакайцеся вечара і адчыніце вокны: пасля захаду сонца ён сам выляціць. Не спрабуйце злавіць кажана — так вы можаце яго траўмаваць ці напужаць. Збягаючы ад вас жывёла можа схавацца ў цяжкадасяжнае месца, што зробіць сітуацыю яшчэ больш складанай ці ўвогуле прывядзе да гібелі рукакрылага.

Калі ў вас ёсць дамашнія жывёлы, то абмяжуйце іх магчымыя кантакты з кажанамі. Звычайна гэта прыводзіць да траўміравання.

Калі ўсё ж такі ўзнікла патрэба ўзяць кажана ў рукі, то трэба гэта рабіць толькі ў шчыльных пальчатках, таму што яны пераносяць некласічны вірус шаленства. Трэба аглядзець жывёлу, упэўніцца, што ніякіх траўмаў няма, і выпусціць на волю.

Фота з staffstyle.ruФота з staffstyle.ru

Што рабіць, калі кажаны пасяліліся ў доме?

Рукакрылыя не будуюць сабе гнёзды, менавіта таму яны шукаюць падыходзячыя сховішчы ад драпежных птушак і кепскага надвор'я. У якасці такіх сховішчаў могуць выступаць розныя шчыліны і поласці як натуральнага (пячоры, дуплы дрэваў, шчыліны пад карой) так і штучнага (гарышча, прастора паміж сценамі, падвалы) стварэння.

Калонія рукакрылых, якая пасялілася ў вашым доме, не робіць практычна нічога дрэннага. Кажаны не нападаюць на людзей, не грызуць правады і сцены. Калі вы ўбачылі, што жывёлы вырашылі "перазімаваць" у вас, то трэба абавязкова звязацца са спецыялістамі. Нельга турбаваць калонію і падпускаць да яе дамашніх жывёлаў. Ні ў якім разе не спрабуйце закрыць чым-небудзь адтуліну, праз якую кажаны вылятаюць. Гэта можа прывесці да гібелі ўсёй калоніі.

І памятайце, што кажаны — жывёлы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Шэсць відаў рукакрылых занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Кантакты:
Суполка VK - vk.com/kazhany_by

Аляксей Шпак,
ГНПО "НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам",
+375 29 2139257,
[email protected]