|
Неспрыяльныя фактары Забруджванне навакольнага асяроддзя. Асноўнай крыніцай забруджвання ракі Бярэзіна з’яўляецца горад Докшыцы, які не мае адпаведных ачышчальных пабудоў. Асушэнне. У бліжэйшы час будаўніцтва новых гідрамеліяратыўных аб'ектаў на прылягаючай да заказніка тэрыторыі не прадугледжваецца. Аднак выкарыстанне сістэм, якія ўжо існуюць, наносіць значную страту гідралагічнаму рэжыму і экалагічнаму становішчу рэгіёна ў цэлым. Торфараспрацоўка. Галоўным фактарам парушэння экалагічнага баланса ў раёне заказніка, з'яўляюцца торфараспрацоўкі, якія праводзяцца тут на працягу апошніх 30 гадоў. У перспектыве плануецца ахапіць распрацоўкамі ўвесь масіў верхавога балота. Гэта прывядзе да поўнага знішчэння прыроднага комплекса Галубіцкая Пушча і, несумненна, акажа негатыўны ўплыў на стан ракі Бярэзіна і Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Неабходныя меры аховы Неабходна пашырыць межы заказніка і спыніць далейшую здабычу торфа. Ужо зроблена абгрунтаванне для стварэння гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння "Галубіцкая Пушча" з агульнай плошчай 20452 гектары. Гэта паслужыць падставай для спынення торфараспрацовак і дапаможа стабілізаваць гідралагічны рэжым вярхоўяў ракі Бярэзіна і Бярэзінскага біясфернага запаведніка. |
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |