Гродзенскае абласное аддзяленне.
было створана сябрамі АПБ з Гарадзеншчыны і пастаўлена на ўлік Упраўленьнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкаму 7 кастрычніка 2002г. Таму ў 2007г. мы адзначылі першы юбілей – пяцігоддзе з дня афіцыйных народзінаў.
Насамрэч мы працягваем і разьвіваем добрыя справы і традыцыі створанага яшчэ ў 1993-94г. Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак, сябры якога ў 1998г. былі аднымі з заснавальнікаў АПБ (тады - “Аховы птушак Беларусі”).
Таму неафіцыйнай эмблемай аддзялення застаецца сокал-кабец.
Асноўныя накірункі дзейнасьці аддзяленьня:
• спрыяньне падрыхтоўцы і каардынацыя правядзеньня акцый і кампаній АПБ на Гарадзеншчыне;
• удзел у навуковых праектах і акцыях па вывучэньню і ахове птушак і біяразнастайнасьці;
• супраца з ўстановамі адукацыі, СМІ, НДА і інш. ў экаасьвеце і выхаваньню (найперш дзетак і падлеткаў);
• папулярызацыя назіраньняў за птушкамі (бёдуотчынгу) і экатурызму;
• нефармальная адукацыя актыўных сябраў АПБ з Гарадзеншчыны;
• дапамога ў арганізацыйным разьвіцьці рэгіянальным групам і аддзяленьням АПБ на Гарадзеншчыне;
• пошук і распаўсюд інфармацыі пра жыцьцё і дзейнасьць нашых папярэднікаў – натуралістаў і дасьледнікаў прыроды Беларусі і ВКЛ;
• інфармаваньне мясцовых сябраў АПБ і грамадзкасьці пра дзейнасьць аддзяленьня і АПБ.
Будзьма разам – для птушак і людзей!
Любая дапамога вітаецца!
Далучайцеся да АПБ і нашай дзейнасьці і дапамажыце захаваць прыроду Беларусі!
Перыядычна (2-4 разы на год) выходзіць інфармацыйны бюлетэнь нашага аддзяленьня “Кабец”. Ён бясплатна распаўсюджваецца сярод сябраў АПБ з Гарадзеншчыны. Яго зьмест залежыць і ад Вашых каментараў, заўваг, артыкулаў, фотаздымкаў, малюнкаў – ад Вашай неабыякавасьці і падтрымкі – чакаем іх, каб зрабіць “Кабец” больш актуальным і цікавым. Каб не чакаць з’яўленьня папяровай версіі “Кабца”, будзем выкладваць некаторыя артыкулы адразу на гэтым сайце – зазірайце.
Паштовы адрас аддзяленьня і рэдакцыі “Кабца”:
а/с 197, Гродна 230023,
тэлефон: (0152) – 73-01-18,
е-mail: APB_Hrodna@tut.by
Па любых пытаньнях зьвятрайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага або іншых сябраў Савету і Рэвізійнай камісіі (каардынаты гл. ніжэй).
Старшыня Савету аддзялення:
Дзьмітры Вінчэўскі
Старшыня Савету аддзяленьня. Сябра Цэнтральнага Савету АПБ.
Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы і аспірантуру Інстытуту заалёгіі НАН Беларусі. Заолаг (арнітолаг).
Працуе каардынатарам праекту па разьвіцьці рэгіянальных груп АПБ і выкладчыкам на кафедры заалогіі і фізіялёгіі чалавека і жывёл Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы.
Зацікаўленьні: драпежныя птушкі, бёдуотчынг, гісторыя Беларусі (ВКЛ), фатаграфія, арганізацыйнае разьвіцьцё НДА.
Кантакты: тэл. (АПБ) (0152) 73-01-18, маб. 6-141-666, E-mail: Harrier@tut.by
Савет аддзялення:
Мікалай Гулінскі
Сябра Савету аддзяленьня. Пэнсыянэр.
Віталь Гуменны
Сябра Савету аддзяленьня.
Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы і аспірантуру Інстытуту заалёгіі НАН Беларусі. Заолаг (герпетолаг).
Працуе намесьнікам дырэктара і настаўнікам біялёгіі ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна. Адзін з аўтараў кнігі “Экологические экскурсии по лесопарку Румлёво» (Гродно, 2006).
Зацікаўленьні: навукова-дасьледчая праца, экаадукацыя, бёдуотчынг, вандроўкі, фатаграфія, паэзія.
Кантакты: тэл. прац. (0152) 56-91-17, маб. 2- 84-23-91, E-mail: calamita@mail.ru
Святлана Пракоф’ева
Сябра Савету аддзяленьня, старшыня Савету Слонімскага раённага аддзяленьня АПБ, сябра Цэнтральнага Савету АПБ.
Скончыла біяфак Беларускага дзяржуніверсітэту (г.Мінск). Заолаг. Вучыцца ў аспірантуры Інстытуту заалёгіі НАН Беларусі. Працуе ў Слонімскім раённым краязнаўчым музэі імя В.Стаброўскага (г.Слонім).
Зацікаўленьні: экалёгія драпежных зьвяроў, бёдуотчынг, вандроўкі, калекцыяваньне, фатаграфія, арганізацыя сустрэч.
Кантакты: тэл. прац. (01562) 212-92, маб. . 7-671-645, E-mail: sova-mus@mail.ru
Яўген Сліж
Сябра Савету аддзяленьня. Студэнт біяфаку Гродзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я.Купалы.
Зацікаўленьні: крычкі, бёдуотчынг, вандроўкі, кіно, інтэрнэт, музыка.
Кантакты: хатні тэл. (0152)54-91-93 маб. 7-88-91-93 E-mail: tyteishi@gmail.com
Андрэй Храмогін
Сябра Савету аддзяленьня. Рэдактар Гродзенскага абласнога бюлетэню АПБ “Кабец”.
Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы, потым працаваў тамсама выкладчыкам на кафедры батанікі і заалёгіі. Заолаг (арнітоляг).
Зараз працуе ў СП “ООО “Кристаллинтертранс” (г.Гродна).
Зацікаўленьні: вераб’іныя птушкі, бёдуотчынг, фатаграфія.
Кантакты: E-mail: Hramogin@mail.ru
Аксана Цвырко
Сябра Савету аддзяленьня, старшыня Савету Наваградзкага раённага аддзяленьня АПБ.
Скончыла біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы. Заолаг.
Працуе настаўніцай хіміі ў Валеўскай СШ, школе-інтэрнаце г.Наваградка і кіраўнічкай гурткоў у Наваградзкім эколяга-біялягічным цэнтры дзяцей і моладзі.
Зацікаўленьні: бёдуотчынг, рукадзельле.
Кантакты: тэл. прац. (01597) 203-50, маб. 5-89-21-59, E-mail: oksanaapb@narod.ru
Рэвізійная камісія (РК):
Ірына Дзямешчык
Сакратарка РК.
Скончыла біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы, потым вучылася ў аспірантуры Інстытуту эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Працавала на кафедры экалёгіі Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы.
Зараз знаходзіцца ў адпачынку па дагляду за сынам.
Зацікаўленьні: разьвядзеньне хатніх расьлін, бёдуотчынг.
Кантакты: маб. тэл. 7-88-22-59, E-mail: tallium@tut.by
Аляксандра Рыжая
Сябра РК.
Скончыла біяфак і аспірантуру Беларускага дзяржуніверсітэту (г.Мінск). Заолаг (энтамолаг).
Працуе старэйшай выкладчыцай на кафедры заалогіі і фізіялёгіі чалавека і жывёл Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы.
Зацікаўленьні: энтамалёгія, арганізацыя сустрэч заолагаў.
Кантакты: E-mail: rhyzhaya@yandex.ru або a.ryzhaya@grsu.by
Алег Созінаў
Старшыня РК.
Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы і аспірантуру Інстытуту эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Батанік (геабатанік).
Кандыдат біялягічных навук.
Дацэнт кафедры батанікі Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы.
Зацікаўленьні: геабатаніка, папуляцыённая біялёгія расьлін, фітахімія, геаграфія расьлін, гербарная справа.
Кантакты: E-mail: o.sozinov@grsu.by