In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Пастушковыя

Від: Пагоніч-крошка

Клікніце, каб павялічыць!
© Gerard Visser Аўтар: © Gerard Visser

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Пагоніч-крошка

Лацінская назва: Porzana pusilla
Ангельская назва: Baillon`s crake
Руская назва: Погоныш-крошка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Найменшы з еўрапёйскiх пастушкоў. Кароткая, зялёная дзюба без чырвонай асновы, ногi аранжавыя, бакi i падхвосце цёмныя з белымi палосамi. У маладых больш светлыя грудзi i шыя (падобныя да самкi малога пагонiча, але ніз цела з больш выразнымi палосамi). Птушаняты ў чорным з зеленаватым бляскам пуху, з жоўтай або белаватай дзюбай. Голас: падобны да голаса малога пагонiча, гучыць як мадуліраванае, нераўнамерна спадаючае «тереррер», асцерагаючы — «квiк». Крычыць пераважна ўвечары i ноччу. Даўжыня цела 18 см, размах крылаў 28-37 см.

Падвiды:P. p. pusilla - усх. Еўропа; P. p. intermedia - астатняя частка Еўропы.

Бiятоп: вадаёмы са стаячай вадой, старыцы i выгiны (меандры) рэк, радзей балоты з мноствам невялікіх акенцаў вады i моцна зарослыя. У Галандыі таксама на новых польдэрах.

Гняздо: на купiне паблiзу вады (птушка прыплывае на гняздо), пад прыкрыццем звісаючай зялёнай раслiннасцi альбо куста. Няшчыльны стажок (пад канец выседжвання ён робiцца плоскiм) з сухiх лiстоў і сцёблаў надводнай раслiннасцi (галоўным чынам аеру, трыснягу, рагозу). Высцiлка з травы альбо асакi. D = 8,5-12,5 см, d = прыбл. 10 см, H = да 13 см, h = 4-5 см.

Яйкi: 6-8 (4-11), падоўжаныя альбо амаль элiптычныя, глiнiстага колеру, жаўтавата-чырвонаватыя, бура-шэрыя, белавата-зеленаватыя. Глыбокiя плямы больш светлыя, галоўным чынам папяліста-фiялетавыя або папяліста-ржавыя, паверхневыя — iржава-бурыя і жоўтыя. Памеры: 29,0 х 21,0 мм (27,0-30,0 х 19,0-22,0 мм).

Арэал: разарваны. Лакальна ў зах. і паўд. Еўропе, абмежаваны ў цэнтр.-паўд. частцы Расіі праз Сібір да Сахаліна і Японіі, цэнтр. i паўд. Азiя, паўд. Афрыка i Мадагаскар, Аўстралiя i Новая Зеландыя.

Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя (IV-V, IX-X). Залятае ў Вялікабрытанію, Ірландыю, Данію, Швецыю, Фінляндыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, на Азоры і Мадэйру.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала і ў басейне Міжземнага м., р. Нiл, усх. і паўд. Афрыка, паўд. i паўд.-ўсх. Азiя.

Падобныя віды

Пагоніч звычайны; Пагоніч малы;