In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Кулік-цякун

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава

Кулік-цякун

Лацінская назва: Tringa glareola
Ангельская назва: Wood sandpiper
Руская назва: Фифи

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Падобны да кулiка-чарняка, больш светлы з зеленавата-жоўтымi нагамi. Грудзi больш белыя, у тонкія папярочныя палоскi. У палёце хвост са мноствам дробных тонкiх палосак, якiя паступова пераходзяць у белую паяснiцу. Ад споду крылы вельмi светлыя. Голас: шлюбны — «тлiйе-тлiйе», падобны на голас баравога жаўрука, хаця больш меладычны, або «тлюi-тлюi», асцерагаючы — «фі-фі-фі-фі...». Даўжыня цела 19-25 см, размах крылаў 34-45 см.

Падвіды:не мае.

Біятоп:Палеарктыка ад Пн праз зону тайгі да лесастэпаў на Пд, даліны рэк і берагі вадаёмаў, на крайняй Пн — пагоркавая тундра з вербамі, карлікавымі бярозамі або елкамі, адкрытыя мохавыя і іншыя балоты, у зоне лясоў — пераважна ў хваёвых лясах, у лесастэпах — кусты і травы. У паслягнездавы перыяд аддае перавагу адкрытым тэрыторыям, балотам і мелкiм прэснаводным вадаёмам (часам рэкам).

Гняздо:у сухім месцы ў ямцы (часцей за ўсё ў купіне травы або асакі, часам акружанае вадой), добра прыкрытае. Часам гняздзіцца на дрэвах у гнёздах драздоў або іншых відаў. Даволі багатая высцілка з сухой травы, укладзенай па крузе. Гнёзды на дрэвах без высцілкі. D= 8-11 см, H= 4-6 см.

Яйкі:звычайна 4, часам 3, грушападобныя да авальных, з даволі вострым вузейшым канцом, аліўкава-зялёныя або светла-зялёныя, зрэдку палева-жоўтыя; глыбокія плямы — шэрыя або шэра-фіялетавыя, паверхневыя – карычневыя або карычнева-фіялетавыя. Памеры: 38,0 х 26,5 мм (36,5-42,0 х 26,0-29,0 мм).

Арэал:паўн.-ўсх. Еўропа ад Даніі і Скандынавіі, Сібір з Камчаткай уключна.

Пералёты:IV-V, (VI) VII-X.

Месца зімовак:паўд. і ўсх. Азія (Кітай, Японія), Малайзiя, Філіпіны, Інданезія, Аўстралія, міжземнаморская Афрыка (Егіпет, Туніс, Алжыр, Марока) і на Пд ад Сахары, вельмі нешматліка ў еўрапейскіх міжземнаморскіх краінах і ў Іраку.

Беларусь: рэдкі, спарадычны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Кулік-чарняк; Кулік-перавозчык;