In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Паморнікавыя

Від: Паморнік сярэдні

Клікніце, каб павялічыць!
 Andrei Taranchenko Аўтар: Andrei Taranchenko

Паморнік сярэдні

Лацінская назва: Stercorarius pomarinus
Ангельская назва: Pomarine skua
Руская назва: Поморник средний

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Дзве морфы: цёмная (больш рэдкая) — уся птушка цёмна-карычневая; светлая — белы ніз, шчокі, бакі і перад шыі жоўта-белыя, на грудзях часта карычневы аброжак. Крылы заканчваюцца востра, белаватыя плямы менш выразныя, чым у вялікага паморніка. Два цэнтральныя рулявыя тупа заканчваюцца, закручаныя спіраллю і значна выступаюць за астатнія (калі не абламаныя). Маладыя без выступаючых рулявых, карычневыя з белаватымі плямкі, паласатыя ад споду. Ад маладых птушак роднасных відаў адрозніваюцца велічынёй і формай дзюбы. Голас: хрыплае «віч‘я, ій-йя», пры ўзбуджэнні — «толі-так». Даўжыня цела 46-65 см, размах крылаў 110-138 см. (параўн. з 148).

Падвіды:не мае.

Біятоп:тундра ў прыморскіх раёнах, а таксама на рачных і азёрных а-вах у глыбі кантынентаў; пасля гнездавання: моры, радзей вялікія кантынентальныя вадаёмы.

Гняздо:неглыбока на зямлі на адкрытым месцы, часам у купіне сухой травяністай расліннасці, высланае сухой травой, лішайнікамі і лісцем карлікавых вербаў. d= 20-30 см.

Яйкі:1-3, звычайна 2, уздутыя з вострым вузейшым канцом, аліўкавыя, аліўкава-карычневыя або карычнева-зеленаватыя з чорна-карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 63,0 х 44,5 мм (50,0-73,0 х 35,0-48,0 мм).

Арэал:разарваны, паўн. край Галарктыкі.

Пералёты:пералётны і качуючы IV-V, (VIII) IX-X (ХІ). Залятае на Балтыйскае і Паўночнае м., спарадычна – на еўрапейскі кантынент (на в-аў Ян Мэен, у Люксембург, Польшчу, Эстонію, Літву, Латвію, Чэхію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, на Мальту, у Грэцыю, б. Югаславію, Балгарыю, Румынію, Беларусь, на Украіну, Турцыю,Швецыю, Фінляндыю, на Мадэйру і Азорскія а-вы).

Месца зімовак:Атлантыка і Ціхі ак. на Пн ад экватара, а таксама паўд. ўзбярэжжы Паўд. Амерыкі (на Пд ад тропіка Казярога) і ад Індакітая і Інданезіі, Філіпін, Новай Гвінеі на Пд-У вакол Аўстраліі і Тасманіі.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Падобныя віды

Паморнік караткахвосты; Паморнік даўгахвосты; Паморнік вялікі;