In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Зязюлявыя

Від: Зязюля звычайная

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Зязюля звычайная

Лацінская назва: Cuculus canorus
Ангельская назва: Cuckoo
Руская назва: Кукушка обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У палёце падобная да шуляка- карагольчыка. Калі сядзіць на дрэве, крыху апускае крылы. У самак дзве морфы — шэрая і рыжая. Самец з шэрым горлам і валлём, у самкі і маладых гэтыя часткі апярэння паласатыя. Афарбоўка маладых вельмі зменлівая, але заўсёды на патылiцы светлая пляма. Голас: у самца гучнае кукаванне «ку-кук, ку-ку-кук», у самкі прарэзлiвы рогат «хрі-хрі-хрі». Даўжыня цела 32-38 см, размах крылаў 54-68 см.

Падвіды: C. c. canorus — Еўропа і зах. Сібір; C. c. bangsi – Пiрэнейскі п-аў, Балеарскія а-вы, паўн. Афрыка. Некаторыя аўтары вылучаюць таксама C. c. kleinschmidti з Корсікі і Сардзініі. Акрамя гэтых, вылучаюць яшчэ 5 падвідаў.

Біятоп: не вельмі вялікія лісцевыя, змяшаныя цi хваёвыя лясы (апошнія — на вільготных тэрыторыях); у вялікіх дрэвастоях на разрэджаных участках, акрамя гэтага — невялікія групы дрэў сярод палёў і лугоў, паркі, сады, агароды, адкрытыя тэрыторыі з адзінкавымі дрэвамі або групамі кустоў, уключаючы пасевы розных тыпаў, вільготныя тэрыторыі з трыснягом, балоты, прыморскія дзюны. Пазбягае скальных гор, густых лясоў, акіянскіх астравоў, шчыльнай гарадской забудовы. У Азербайджане даходзіць да 1800 м в.у.м., у Альпах — да 2400 м в.у.м., у Грузіі і Арменіі — да 2500 м в.у.м.

Гняздо: падкідвае яйкі ў гнёзды іншых відаў вераб’іных. У Еўропе адзначана падкідванне яек ў гнёзды больш за 100 відаў; часцей за ўсё гэта гнёзды M. alba, A. trivialis, S.rubetra, S. curruca, S. nisoria i L. collurio; крыху радзей- S. borin, S. atricapilla, A. pratensis, M. striata, Ph. phoenicurus, E. rubecula, A. scirpaceus, A. schoenobaenus, A. palustris, H. icterina, S. communis, P. modularis, M. flava, C. cannabina, Ph. trochilus, Ph. sibilatrix, T. troglodytes.

Яйкі: колькасць адкладваемых яек дакладна невядома. Сцвярджаецца, што адна самка можа адкладваць ад 8 да 25 яек. Кожнае яйка адкладваецца ў іншае гняздо, афарбоўка вельмі зменлівая, часта яйкі падобныяафарбоўкай на яйкі гаспадароў. Часцей за ўсё сустракаюцца: светла-блакітныя (звычайна ў Ph. phoenicurus), бела-зеленаватыя з дробнымі і нешматлікімі шэрымі плямкамі (звычайна ў M. alba), брудна-белыя з ружаватым адценнем з нешматлікімі і дробнымі чырвона-карычневымі плямкамі (часам уAcrocephalus), крэмава-белыя; з глыбокімі светла-карычневымі і шэрымі і нешматлікімі карычневымі паверхневымі плямкамі (часцей за ўсё ўSylvia іL. collurio), светла-карычневыя з дробнымі і густымі чырвона-карычневымі плямкамі (звычайна ўA. trivialis). Памеры: звычайна большыя за яйкі гаспадароў (акрамя L. collurio) – 22,0 х 16,5 мм (19,0-23,5 х 15,5-17,5 мм).

Арэал: разарваны. Палеарктыка (акрамя крайняй Пн) і Афрыка (акрамя вялікіх пустынь).

Пералёты: IV-V, VII-VIII (IX).

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Аравійскі п-аў, Індыя, Індакітай, Малайскі арх., Філіпіны, Новая Гвінея.

Беларусь:звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.