In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Качка-шылахвостка

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Качка-шылахвостка

Лацінская назва: Anas acuta
Ангельская назва: Pintail
Руская назва: Шилохвость

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у шлюбным уборы папялісты, з белай шыяй і грудзьмі і карычневай галавой, рулявыя вельмі доўгія, люстэрка цёмна-зялёнае з жоўта-чорнай аблямоўкай. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-папялістыя з параўнальна доўгім хвастом з вострым заканчэннем (у адрозненне ад качкі-крыжанкі). У палёце крыху падобныя на качку-свіцьву, але сілуэт больш стройны. Голас: падае рэдка, у самцоў мяккі свіст «цье-і-діш, цью-і-діш» і выгук падобны на «кріт» качкі-цыранкі, у самак стракочучае, бурклівае краканне «квак», «коро-коро», «эррерр». Даўжыня цела самца 61-76 см, самкі 51-57 см, размах крылаў 80-95 см.

Падвiды:A. a. acuta - паўн. i ўсх. Еўропа, месцамi У Сярэд. Азii i Паўн. Амерыка; A. a. actoni - в-аў Кергелен; A. a. drygalskii - в-аў Кразэта.

Бiятоп:вялiкiя па плошчы залiўныя лугi недалёка ад палёў i вялiкiх, плыткiх вадаёмаў (таксама ў тундры), прыморскія балоты, стэпы (на Пд).

Гняздо:паблiзу вады, адкрытае, сярод рэдкай зялёнай раслiннасцi або ў кусце. Няшчыльнае чашападобнае з сухой травы; багатая высцiлка з карычневага пуху. D = 22-25 см, d = 10-20 см, H = 11-13 см, h = 9-11 см.

Яйкi:7-10, з аднолькавымi, тупымi канцамi, авальныя, светла-цялеснага колеру або зеленавата-шэрыя з жоўтым адценнем. Памеры: 54,0 х 38,0 мм (48,0-61,0 х 35,0-42,0 мм).

Арэал:паўн. i цэнтр. Еўропа (ізаляваныя папуляцыі на Балканах, у Венгрыі, Грэцыі, Турцыі, нешматлікая ў Іспаніі і Францыі), Грэнландыя, паўн. Афрыка, паўн. і цэнтр. часткі Азii да Казахстана, Паўн. Амерыка (акрамя У і Пн).

Пералёты:III-IV, VIII-XII.

Месца зiмовак:зах. Еўропа i паўд. Азiя, Карэйскi п-аў, Японiя i Фiлiпiны, паўн. i ўсх. Афрыка, цэнтр. i паўд. частка Паўн. Амерыкi i паўн. частка Паўд. Амерыкі, узбярэжжы Цiхага ак.

Беларусь:рэдкі на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант. Адзінкава адзначаны на зімоўцы.

Падобныя віды

Качка-свіцьва; Качка-неразня; Качка-крыжанка; Качка-лапаноска;