In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Валавокавыя

Від: Крапіўнік

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Крапіўнік

Лацінская назва: Troglodytes troglodytes
Ангельская назва: Wren
Руская назва: Крапивник

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Карычневы з густой папярочнай паласатасцю i рухомым хвосцікам. У маладых нiз цела больш цёмны. Голас: песня -часта паўтараемая, хуткая i гучная страфа, якая, між іншым, складаецца з прарэзлівых складоў «тзi-тзi-тзi». Позыў «цік-цік-цік-цік», асцерагае «черр-черр-черр». Даўжыня цела 9,5 см, размах крылаў 13-17 см.

Падвіды: Iснуе 41 падвiд, з iх: T. t. troglodytes – Еўропа i М. Азiя; T. t. indigenus – Шатландыя, Ірландыя, паўн. Англія; T. t. hirtensis – в-аў Св. Кільды; T. t. hebridensis — Гебріды; T. t. frideriensis – в-аў Фэір; T. t. zetlandicus — Шэтлeндcкія а-вы; T. t. borealis – Фарэрскія а-вы; T. t. islandicus — Ісландыя; T. t. koenigi – Корсіка і Сардзінія; T. t. kabylorum – паўд. Іспанія, паўн.-зах. Афрыка, Балеары, паўд. Францыя; T. t. cypriotes- Крыт, Родас, Кiпр, Б. Усход; T. t. hyrcanus – Румынiя, Крым, Каўказ, паўн.-зах. Iран.

Біятоп: вільготныя тыпы дрэвастояў з густым падростам і добра развітай наземнай расліннасцю, паваленымi дрэвамi, бураломам; прыбярэжныя вольхi, групы дрэў i кустоў сярод палёў, у паркі i сады. Выкарыстоўвае дзiркi i шчылiны ў кучах камянёў, мурах, ярах i нават марскiх абрывах. У Швейцарыi гняздзiцца вышэй за мяжу дрэвастояў (да 2400 м в.у.м.).

Гняздо: у густым падросце, кучах сухога галля, ветраломах або на зямлі ў пераплеценых ягадных кусціках, таксама на звіслых галінах або каранях; шарападобнае або авальнае з улётнай адтулінай збоку гнязда вышэй за яго сярэдзіну, у нiшах, ямах, унутры будынкаў, пад дахамi над стагамі сена. Вышыня 0-3 м, нават 8-12 м. Дно гнязда нябачнае. Знешняя частка з лісця дрэў і папарацей, а таксама доўгіх сухіх траў; унутраная – з тоўстага слоя зялёнага моху. Высцілка з дробных пёраў і валосся (не даходзіць да адтуліны). Полiгамны, на сваёй тэрыторыi будуе некалькi гнёзд. D=9-15 см, H= 8-25 см, дыяметр улётнай адтуліны 2,5-3,0 см.

Яйкі: 5-7 (3-9), крыху падоўжаныя, з адным вузейшым канцом. Белыя з нешматлiкімі дробнымі чорнымi, карычневымi або светла-чырвонымі крапінкамі (часам яйкі наогул белыя). Памеры: 16,5 х 12,5 мм (14,9-18,5 х 11,4-14,0 мм).

Арэал: разарваны; Еўропа, М. Азiя, ад паўн. Iрана i гор Азii на Уi Пн да паўд.-ўсх. Расii, Сахалiна i Камчаткi, паўн. Кiтай, Карэя, Японiя, Тайвань, паўн.-зах. Афрыка, Паўн. Амерыка.

Пералёты: аселы, паўн. частка папуляцыі пералётная (III-IV, IX-XII).

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючы і часам у невялікай колькасці зімуючы від.