In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Драздовыя

Від: Рудахвостка звычайная

Клікніце, каб павялічыць!
  © М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Рудахвостка звычайная

Лацінская назва: Phoenicurus phoenicurus
Ангельская назва: Redstart
Руская назва: Горихвостка обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у гнездавы перыяд з белым iлбом, чорным горлам i бакамi галавы, рудымі грудзьмi i цёмна-шэра-блакiтным верхам цела. У негнездавы перыяд чорны колер робiцца больш светлым, а белая пляма на лбе амаль знiкае. Самка зверху карычнева-шэрая, знiзу жаўтавата-карычневая. Маладыя падобныя да самкi, але плямiстыя). Увесь год абодва полы з характэрным, iржавым i вельмi рухавым хвастом. Голас: кароткі флейтавы спеў, які пачынаецца высокiм i дзвюма больш нiзкiмi тонамi «фіій-рюрюрю-рю-ці-кру», позыў «фюіць-цік-цік... фюіць». Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 20,5-24 см.

Падвіды: P. p. phoenicurus — Еўропа, паўн. Афрыка, цэнтр. Азiя; P. р. samamisicus – Каўказ, Крым, усх. Турцыя, Б.Усход.Некаторыя аўтары вылучаюць яшчэ P. p. algeriensis — паўн.-зах. Афрыка, паўд. Iспанiя.

Біятоп: рознага тыпу лясы з сярэдняй вільготнасцю і добра развітым падростам, старыя дуплiстыя дрэвы; акрамя таго, групы дрэў сярод палёў, паркі са скаламi, мурамi, ярамi, дрэвастоi каля рэк i ручаёў, пасадкi ўздоўж дарог, сады з лісцевымі дрэвамі. У Фенаскандыi дасягае 700 м, у Судэтах — 1300 м, Татрах — 1400 м, Альпах — 2000 м в.у.м.

Гняздо: у дупле (як у штучным, так і ў натуральным), а таксама ў шчылінах будынкаў, пераважна драўляных, радзей (на Пн арэала) — у ярах, на зямлi памiж каранямi дрэў або пад скаламi. Выш. звычайна 1-6 м над зямлёй. Знешняя частка з няшчыльна ўкладзеных завялых лістоў; унутраная — з моху i карэньчыкаў раслiн. Высцілка з няшчыльна ўкладзеных невялічкіх пёраў, воўны i шэрсцi. Памеры залежаць ад месца знаходжання гнязда. У сярэднім D = 10-17 см, d = 5-7 см, H = 8-11 см, h = 5-6 см.

Яйкі: 5-7 (3-10), з вострым вузейшым канцом, блакітныя. Памеры: 18,5 х 14,0 мм (16,0-21,0 х 13,0-15,0 мм).

Арэал: Еўропа, Азія да воз. Байкал, Каўказ, Б.Усход, Iран, Iрак, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: (III)IV-V, (VIII)IX-X.

Месца зімовак: P. p. phoenicurus — трапічнаяАфрыка i на Пн ад экватара; P. p. samamisicus — Аравiйскi п-аў, Судан, Эфiопiя.

Беларусь: нешматлікінагнездаванніпералётныітранзітнамігрыруючывід.

Падобныя віды

Рудахвостка-чарнушка;