In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Рэмезавыя

Від: Рэмез звычайны

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Рэмез звычайны

Лацінская назва: Remiz pendulinus
Ангельская назва: Penduline tit
Руская назва: Ремез обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Пад вокам шырокая чорная паласа. Верх галавы светла-шэры, каштанавата-рыжы ў R. p. caspius, нiз шараваты з iржавым налётам. Маладыя шараватыя, без чорнай плямы на баках галавы, часам верх цела рыжаваты. Голас: песня — цiхі шчэбет «тсi-тсi-тсле», позыў — працяглае «цii», падобнае на голас стрынаткі-чаротаўкі. Даўжыня цела 11 см, размах крылаў 16-17,5 см.

Падвіды: R. p. pendulinus – большая частка еўрап. арэала; R. p. menzbieri — М. Азiя, Iран, Закаўказзе (Арменiя); R. p. caspius – ад дэльты Волгі да р. Урал i воз. Балхаш; R. p. macronyx — цэнтр. Азiя (можа крыжавацца з R. р. сaspiusу раёне вусця р. Урал). Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 3-5 падвiдаў.

Біятоп: вільготныя і прырэчныя лугі, дэльты i эстуарыi, ставы і неглыбокія азёры з дрэвамі па берагах, балоты.

Гняздо: уплеценае ў развілку тонкай, звіслай над вадой або паблiзу ад вады галінкі (часцей на вербах цi таполях, радзей на асiнах i вольхах). У выглядзе рукавіцы з адтулінай у “пальцы”; веснавыя гнёзды амаль выключна з мяккіх раслінных валокнаў і лыка, шэрага колеру; збудаваныя ў маі і чэрвені – амаль выключна з пуху таполяў і вербаў, амаль белыя. Дыяметр пабудовы 8-11 см, вышыня 12-17 см, дыяметр лётнай адтуліны 2-3 см, даўжыня “калідора” 7-12 см.

Яйкі: 6-8 (4-11), падоўжаныя, з тупымі канцамі або з рознымі, з завостраным вузейшым канцом, белыя. Памеры: 15,5 х 11,0 мм (14,0-18,0 х 10,0-12,0 мм).

Арэал: у Еўропе разарваны; Пiрэнейскi п-аў i ад Бельгii, Германii i Iталii праз паўд., цэнтр. і ўсх. Еўропу, М. Азію, цэнтр. і ўсх. Азію да Манголii і паўд. Iрана. Iзалявана — у Кiтаі, Карэi i Японii.

Пералёты: на Пн арэала — пералётны III-IV(V), (VIII)IX-XI, на Пд – аселы.

Месца зімовак: у паўд. частцы арэала і ў паўд. Азіі.

Беларусь: рэдкі, на гнездаванні больш распаўсюджаны у паўд. частцы пералётны від.