In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Ткачыкавыя

Від: Верабей дамавы

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей

Верабей дамавы

Лацінская назва: Passer domesticus
Ангельская назва: House sparrow
Руская назва: Воробей домовый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Выразны дымарфiзм. Самец у шлюбным уборы з шэрым верхам і карычневай патыліцай, з чорным «гальштукам». Узiмку чорны колер робіцца больш светлым, цямнейшая паласа праз вока. Маладыя падобныя да самак. Голас: позыў «джів-джів-джів» або «цiлп, чiлп, ерр» (падобна, як палявы варабей). Усе гэтыя галасы i ўтвараюць спеў. Асцерагае «чэрр-чэрр». Даўжыня цела 14 –16 см, размах крылаў 21-25,5 см.

Падвіды: P. d. domesticus – большая частка Еўропы, Сярэд. Азiя, Паўн. i Паўд. Амерыка, Аўстралiя, паўд. Афрыка, Азоры, Новая Зеландыя; P. d. biblicus — Кiпр, Б.Усход, усх. Турцыя, Каўказ, Йемен, Iран; P. d. balearo ibericus — еўрап. частка Мiжземнамор’я; P. d. tingitanus — паўн.-зах. Афрыка; P. d. niloticus — Егiпет; P. d. hyrcanus — зах. i паўд. ўзбярэжжа Каспiйскага м., паўн. Iран; P. d. italiae – паўд.-ўсх. Францыя, Італія, Корсіка, Крыт. Акрамя таго,розныя аўтары вылучаюць яшчэ 5-7 падвiдаў.

Біятоп: населеныя пункты і тэрыторыінепасрэдна вакол іх. Можа адзначацца на збожжавых i кукурузных палях.

Гняздо: у шчылінах і дзірках пабудоў, пад дахамі, у вінаграднiках на сценах будынкаў, у гнёздах варон, гракоў, буслоў i г.д., у дуплах (таксама і ў штучныхскрынках), у земляных ямах, у ярах (займае гнёзды ластавак-зямлянак), скальныя абрывы, часам у развілцы галін (месцамi на адным дрэве можа быць шмат гнёздаў, якія ўтвараюць калонiю). На дрэвах не нiжэй 2 м над зямлёй. Няшчыльнае, шарападобнае або эліптычнае з бакавой адтулінай і кароткiм калiдорам. Знешні слой з травы і саломы з прымессю пырніку(матэрыял выступае ў розныя бакі па-за гняздоа). Сярэдні слой з пырніку, сухой травы, ануч, паперы і да т.п. Высцілка багатая, з дробных пёраў, воўны, валосся i iншых мяккiх рэчаў, часта з лыка. Памеры залежаць ад месца, у якім зроблена гняздо. У выпадку абмежаванай прасторы iснуе толькi высцiлка без знешняга слоя. Памеры гнёздаў, зробленых на дрэвах і ў вінаградзе: вышыня 25-30 см, шырыня 12-18 см, вышыня гнездавой камеры прыбл. 10 см, шырыня – 6-8 см.

Яйкі: 4-6 (2-8 i нават 10), падоўжаныя. Афарбоўка вельмі зменлівая, часта нават памiж яйкамi ў адной i той жа кладцы): белыя або бела-зялёныя, брудна-зялёныя, блакітнавата-белыя, шэрыя, чырванаватыя, карычневыя. Колер i форма плям разнародная (рыскі, крапінкі, мазкі), размяшчаюцца яны раўнамерна і густа: глыбокія- светла-папялістыя, паверхневыя -цёмна-папялістыя, шэрыя, блакiтна-шэрыя, аліўкавыя, зялёна-шэрыя, пурпурова-шэрыя, чорныя, пурпурова-карычневыяабо карычневыя (часам ёсць яйкi без плямак). Памеры: 23,0 х 15,6 мм (19,4-25,3 х 13,9-16,6 мм).

Арэал: першапачатковы арэал знаходзіўся ў Еўропе, Азіі (акрамя паўн. і паўд.-ўсх. частак), а таксама ў паўн. Афрыцы. Распаўсюдзiўся ў Аўстралію, Новую Зеландыю, на Філіпінах, у паўд. Афрыцы, на Каморскіх і некаторых іншых астравах Індыйскага ак., на Гавайях, Фалклендах, Бермудах, Антылах, у Паўн., Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, дзе цяпер стаў шматлікім.

Пералёты: аселы.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: шматлікі на гнездаванні аселы від.

Падобныя віды

Верабей палявы;