In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Савук-луток

Клікніце, каб павялічыць!
© Г. Гулеўскі Аўтар: © Г. Гулеўскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Савук-луток

Лацінская назва: Mergus albellus
Ангельская назва: Smew
Руская назва: Луток

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у шлюбным уборы белы з чорнымi плямамi, галава вялiкая, са «шлемам». Самка, маладыя i самец у няшлюбным ўборы шэра-бурыя з каштанаватай, вялiкай галавой i белымi шчокамi. Голас: больш маўклівая, чым iншыя савукі, птушка. У самцоў мяккi свiст, у самак — хрыплае i больш цвёрдае, гарлавое «карр» або «кок». Даўжыня цела 38-44 см, размах крылаў 55-69 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды:немае.

Бiятоп:павольныярэкi, невялікіяазёры, сажалкі(хутчэйэўтрафічныя) сяродлясоў.

Гняздо:у дупле (часта чорнага дзятла), займае гнездавыя скрынкі. Высцiлка выключна з багатага, чыста белага пуху.

Яйкi:6-9 (5-11), амаль элiптычныя, белыя, блiскучыя. Памеры: 52,5 х 37,5 мм (42,0-58,0 х 34,0-40,5 мм).

Арэал:ад паўн. часткi Скандынаўскага п-ва на У праз Сібір у зоне тайгі. Усх. мяжа арэала невядомая. Ізаляваныя папуляцыі на Беларусі і ў Чэхіі.

Пералёты:канец IІ-канец ІV, IX-XIІ.

Месца зiмовак:паўд.-зах. Балтыка, узбярэжжы Скандынавii i Англii (Паўночнае м.), Бiскайскi залiў, паўд. Еўропа (Мiжземнае, Чорнае i Каспiйскае м.), паўд. i ўсх. Азiя.

Беларусь:вельмі рэдкі, лакальна вядомы на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючы і адзінкава адзначаны на зімоўцы від.