In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Пеліканавыя

Від: Пелікан кучаравы

Клікніце, каб павялічыць!
Doug Janson Аўтар: Doug Janson

Пелікан кучаравы

Лацінская назва: Pelecanus crispus
Ангельская назва: Dalmatian pelican
Руская назва: Пеликан кудрявый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Крыху большы, падобны на ружовага пелікана, але з белаватым апярэннем. У палёце знізу цёмныя толькі махавыя першай ступені. Ногі папялістыя. Маладыя птушкі бура-шэрыя. Цёмная шапка заканчваецца адразу ў пачатку дзюбы. Голас: глыбокае і ціхае пакашліванне і мурлыканне, таксама як у ружовага пелікана. Даўжыня цела 160-185 см, размах крылаў 285-345 см.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: глыбокiя мацерыковыя воды (галоўным чынам дэльты рэк, азёры) з палосамi добра развiтай надводнай раслiннасцi.

Гняздо: пераважна ў калонiі, на астраўках, сплавінах або ў трыснягу. Плоская кучка, зробленая з трыснягу i травы. Памеры свежазбудаваных гнёздаў: D = 1,0-1,5 м, Н = 1,0-1,5 м (ужываных — прыбл.0,5 м).

Яйкi: 2-3, падоўжаныя, амаль элiптычныя, белыя з вапнавымі  крапiнамi. Памеры: 92,0 х 54,0 мм (86,0-102,0 х 53,0-65,0 мм).

Арэал: разарваны, від пашыраны лакальна. Балканы, Чорнае i Каспiйскае моры, Аральскае воз., у Казахстане,  Манголii, Кiтаi, на Б. Усходзе (Персiдскi залiў), М. Азія.

Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя (II)III, X(XI). Залятае ў розныя еўрапейскiя краiны, але радзей за папярэднi вiд. Сустракаецца ў Венгрыi, Францыi, Бельгii, Данii, Нарвегii, Латвii, Польшчы, Славакii, Iталii.

Месца зiмовак: паўд. i паўд.-ўсх. Азiя, Балканы, усх. частка Мiжземнага м., Каспiйскае i Чорнае м., Персiдскi залiў.

Беларусь: 

Падобныя віды

Пелікан ружовы;