In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Коўравыя

Від: Коўра малая

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Коўра малая

Лацінская назва: Tachybaptus ruficollis
Ангельская назва: Little grebe
Руская назва: Поганка малая

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самая малая з коўраў, з выразна кароткай шыяй. У гнездавым апярэнні цёмна-бурая з рудой шыяй і светла-жоўтай плямкай каля асновы дзюбы. У зімовым апярэнні святлейшыя, без рудой шыі. Голас: высокае, падобнае на трэль «брі-брі-брі-брі» або «бі-бі-бі-бі», а таксама нядоўгія адзіночныя выгукі «уіт», «уіт-уіт». Даўжыня цела 23-29 см, размах крылаў 36-45 см.

Падвiды: P. r. ruficollis — Еўропа да Урала, паўн.-зах. Афрыка; P. r. capensis - Каўказ i ад Кубанi да дэльты Волгi, праз Iндыю i Шры Ланку да Бiрмы, Афрыка на Пд ад Сахары, Мадагаскар; P. r. ireqnensis — Iрак, паўд.-зах. Iран. Акрамя гэтага, вылучаецца яшчэ 6 падвiдаў.

Бiятоп: невялiкiя па плошчы вадаёмы са стаячай вадой (часта сажалкі), парослыя над- i падводнай раслiннасцю.

Гняздо: плаваючае, сярод рэдкай раслiннасцi. Вiльготная куча з гнiючых водных раслiн, часта з прымессю хвашчоў. D надводнай часткi = прыбл. 15 см, d = прыбл.10 см.

Яйкi: 5-7, з аднолькава вострымi канцамi, белыя, часта з жоўта-карычневым адценнем. Памеры: 37,0 х 25,0 мм (32,0-43,0 х 23,0-29,0 мм).

Арэал:разарваны. Еўропабез Пн, паўд., цэнтр. i ўсх. Азiя, астравы Малайскага арх., а таксамацэнтр. i паўд. Афрыка.

Пералёты: III-IV, (VIII) IX-XI. На Пдарэалапапуляцыi аселыя.

Месца зiмовак: зах. i паўд. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, Афрыка.

Беларусь:нешматлiкi гняздуючы пералётны i ў невялiкай колькасцi зiмуючы вiд.