In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бусловыя

Від: Бусел белы

Клікніце, каб павялічыць!
© П. Пінчук Аўтар: © П. Пінчук

Бусел белы

Лацінская назва: Ciconia ciconia
Ангельская назва: White stork
Руская назва: Аист белый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Вялікая, белая птушка з чорнымі махавымі першай і другой ступені. Дзюба і ногі чырвоныя. Маладыя з чарнаватай дзюбай і жоўта-шэрымі нагамі. Голас: гучны, сухі клёкат, які атрымліваецца дзякуючы ўдарам адна аб адну часткамі дзюбы, рэдка ціхае шыпенне, маладыя пішчаць і мяўкаюць. Даўжыня цела 95-115 см, размах крылаў 155-220 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды: у Еўропе толькi С. с. сiсоniа - Еўропа, зах. Азiя, Паўд. Амерыка; C. c. asiatica - Туркменiя.

Бiятоп: пабудовы, радзей дрэвы паблізу вялiкiх па плошчы, адкрытых вiльготных тэрыторый.

Гняздо: на дахах пабудоў, непрацуючых комiнах, электрычных і тэлеграфных слупах, а таксама высокiх дрэвах недалёка ад паселішчаў чалавека, у форме кола са слаямі ўкладзеных доўгiх галiн, папратыканых з бакоў галiнкамi. Высцiлка даволі багатая з саломы i травянiстай раслiннасцi (часам з прымессю ануч). D = 1,0-1,5 м, Н = 0,5-1,5 м.

Яйкi: 4-5, з тупым вузейшым канцом, белыя. Памеры: 72 х 54 мм (70-78 х 47-57 мм).

Арэал:разарваны; Пiрэнейскi п-аў, цэнтр. i паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азiя, паўд., зах. i цэнтр. Азiя, а таксама Д. Усход на шыраце Японii разам з ёй, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: III-IV, VIII-IX.

Месца зiмовак: паўд. i ўсх. Афрыка, паўд. Азiя, Карэйскi п-аў, Японiя.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант. Некаторыя птушкі застаюцца на зіму.

Падобныя віды

Чорны бусел;