In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шуляковыя

Від: Сіп белагаловы

Клікніце, каб павялічыць!
Paco Gómez Аўтар: Paco Gómez

Сіп белагаловы

Лацінская назва: Gyps fulvus
Ангельская назва: Griffon vulture
Руская назва: Сип белоголовый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Вельмi вялiкi. Галава, шыя i верх цела белаватыя, махавыя цёмныя. Нiз цела рыжаваты, у маладых нiз цямнейшы i цёмны каўнер. Ад чорнага грыфа адрознiваецца формай хваста. Звычайна сустракаюцца некалькi асобiн разам. Голас: цiхiя, чутныя толькі зблізку каркаючыя i шыпячыя гукi, якія выдаюць толькi ў гнездавы перыяд. Даўжыня цела 95-110 см, размах крылаў 240-280 см.

Падвiды:у Еўропе толькi G. f. fulvus — паўн.-зах. Афрыка i ад Пiрэнейскага п-ва на У праз Балканы, М. Азiю, Б. Усход, Аравiйскi п-аў i Iран (да Памiра i Алтая); G. f. fulvescens - Афганiстан, Пакiстан, паўн. Iндыя (да Асама).

Бiятоп:сухiя адкрытыя тэрыторыi на краі абрываў альбо гор (200-2750 м в.у.м.); у пошуках харчавання адзначаны ў далiнах i на раўнiнах (асаблiва пад час качовак).

Гняздо:пераважна ў невялікай калонii, у шчылiнах альбо на скальных уступах, у нiшах i ўваходах у пячоры, на абрывістых скалах, зрэдку ў старых гнёздах на дрэвах, плоская кучка сухiх галiн з высцiлкай з галiнак i сухой травы. D = 0,8-2,0 м, Н = 20-30 см.

Яйкi:1 (калі 2, то яны адкладзены 2 самкамі), амаль элiптычныя, з шурпатай паверхняй, брудна-белыя са светла-бурымi альбо светла-чырвонымi мазкамi; часам без мазкоў. Памеры: 92,0 х 70,5 мм (81,5-101,5 х 64,5-75,0 мм).

Арэал:разарваны, паўд. Еўропа, М. Азiя i паўд. Азiя (акрамя ўсх. часткi), паўн. i паўд. Афрыка.

Пералёты:аселы. Мноства асобiн качуе, у гэты час залятаюць у Ірландыю, Вялiкабрытанiю, Бельгію, Галандыю, Германiю, Данiю, Нарвегію, Швецыю, Фiнляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Румынію, Беларусь, Малдавію, а таксама ў Сiбiр.

Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.