In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Скапіныя

Від: Скапа

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Кіцель Аўтар: © Дз. Кіцель

Скапа

Лацінская назва: Pandion haliaetus
Ангельская назва: Osprey
Руская назва: Скопа

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Нiз цела шаўкавiста-белы, у паветры крылы характэрна сагнутыя. Верх галавы белы з невялiкiм чубам на патыліцы. Ногi папялістыя. Голас: кароткае, адрывiстае, свiсцячае «к’ю-т’юп, ійюп, кiйюк». Даўжыня цела 55-65 см, размах крылаў 145-170 см. Самка крыху большая за самца.

Падвiды:уЕўропетолькi Р. h. haliaetus- адпаўн. i цэнтр. Еўропы праз Азiю да Японii, на Пд — басейн Мiжземнага i Чорнага м., А-вы Зялёнага Мыса. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 3-4 падвiды.

Бiятоп:рэкі і вялiкiя вадаёмы з чыстай вадой пасярод старых, звычайна хваёвых лясоў альбо часам нават адзiночных высокiх дрэў; марскія ўзбярэжжы, нават бязводныя пустыні.

Гняздо:у паўн. частцы арэала на вяршаліне высокага дрэва (часцей за ўсё сасны або елкі), на вышыні 10-30 м над зямлёй; звычайна на краі групы старых дрэў, якія мяжуюць з маладымі, або высечкі. У міжземнаморскіх краінах гняздзіцца на скалах або скальных узбярэжжах, часам на кустах, зямлі або руінах пабудоў; у Германii — на электрычных слупах у сельгасландшафце. Колападобнае і плоскае, якое кожны год дабудоўваецца, з сухіх галін і галінак, высцілка — з маленькіх галінак, моху, сухой травы (часта з рэшткамi рыб). D = 1-1,5 м, H = 50-70 см.

Яйкi:2-3 (1-4), падоўжныя альбо амаль элiптычныя. Афарбоўка зменлiвая; галоўныя тыпы: 1) белавата-ружовыя; 2) белавата-блакiтныя; 3) белавата-жаўтаватыя; 4) светла-iржавыя. Мазкi: ржавыя альбо iржава-бурыя (глыбокiя больш светлыя), часам папяліста-фiялетавыя (глыбокiя) i фiялетава-ржавыя (паверхневыя). Памеры: 63,5 х 45,5 мм (61,3-67,0 х 43,5-48,0 мм).

Арэал:разарваны. Галарктыка (акрамя Пн і Пд). У Еўропе, асабліва зах., на вялікіх плошчах вынішчана. У 1950-х гадах рэкаланізавана ў Шатландыі і ў 1984 г. у глыбіні Францыi. Акрамя таго, Японiя, Фiлiпiны, Iнданеэзiя, Меланеэзiя, узбярэжжы Аўстралii i Аравiйскага п-ва, лакальна ў Афрыцы, Паўн. Амерыцы.

Пералёты:(ІІІ) IV-V, VIII-XI.

Месца зiмовак:паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Вельмі рэдка ўзімку сустракаецца ў паўн. і цэнтр. Еўропе, больш часта — у міжземнаморскіх краінах, паўн. Афрыцы, Іраку і ў краінах Персідскага заліва. Галоўныя месцы зімоўкі: Афрыка на Пд ад Сахары i ўздоўж Нiла, паўд. Азiя, Пд Паўн. Амерыкi i Цэнтр. Амерыка, Антыльскiя а-вы.

Беларусь:рэдкі пералётны від, вядомы на гнездаванні пераважна ў паўночнай частцы краіны.

Падобныя віды

Асаед звычайны; Арол-вужаед; Канюх-мышалоў; Канюх касматаногі;