In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Сакаліныя

Від: Сокал-шуленак

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Сокал-шуленак

Лацінская назва: Falco vespertinus
Ангельская назва: Red-footed falcon
Руская назва: Кобчик

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Выразны палавы дымарфiзм: самец чорна-папялісты з рыжымi «штанамi» i падхвосцем, ногi чырвоныя (крыху падобны на сокала Элеаноры); самка з рыжай галавой і нізам цела, верх бура-шэры, ногі чырвоныя. Маладыя падобныя да самкi, больш плямістыя. Падобныя да сокала Элеаноры, але з больш светлым верхам. Голас: далiкатнае i мяккае «кi-кi-кi», даволi падобнае да голасу круцігалоўкі. Даўжыня цела 28-33 см, размах крылаў 66-78 см.

Падвіды:не мае. Да нядаўняга часу вылучалi F. v. vespertinus i F. v. amurensis.

Біятоп:разнастайныя адкрытыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі або невялікімі ляскамі — стэпы, лесастэпы, галерэйныя лясы ўздоўж рэк, якія перарываюцца лугамі або тарфянікамі; невялікія вільготныя дрэвастоі сярод палёў па суседству з вялікімі па плошчы лугамі або балотамі, вялікія лясы з палянамі або іншымі адкрытымі тэрыторыямі, тарфянікі, нізінныя арашаемыя палі, балоты, паркі, сады, дарогі, абсаджаныя дрэвамі, будоўлі (нават у гарадах), у Еўропе — перадгор’і (да 300 м в.у.м.), у Азіі таксама горы да 1100 м в.у.м., у выключных выпадках — да 1500 м в.у.м.

Гняздо:звычайна займае старыя гнёзды вранавых — грака, варон, сарок, якiя потым высцiлае старым матэрыялам (невялiчкiмi галiнкамi, травой, карэньчыкамі, шэрсцю). Гняздо плоскае. Спарадычна гняздзіцца ў вялікіх дуплах, ямах, абрывістых скалах і нават у земляных норах. Гнёзды багата высцілае дробнымi галінкамі і сухой травой. Гнёзды ў калоніях гракоў займае высока над зямлёй — 13-30 м і 3-4 м ад вершаліны дрэва.

Яйкi:3-5 (1-6), пераважна з аднолькавымi тупымi канцамi альбо амаль акруглыя. Афарбоўка зменлiвая: аснова — розныя адценнi карычнева-ружовага колеру. Плямы падвойныя, карычневага колеру з вялiкай зменлiвасцю адцення, глыбокiя — большыя і гусцейшыя. Памеры: 37 х 30 мм (31-39 х 25-32 мм).

Арэал:разарваны, ад паўд.-ўсх. i ўсх. Еўропы да цэнтр. i ўсх. Азii.

Пералёты:IV-V, VIII-X. Залятае ў зах. i паўн. Еўропу: Францыю, Іспанію, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю.

Месца зiмовак:паўд. Азiя (Кiтай, Iндыя), паўд. Афрыка.

Беларусь:вельмі рэдкі на гнездаванні з другой паловы ХХ ст., пераважна ў паўд.-ўсх. частцы краіны.

Падобныя віды

Сокал-пустальга; Сокал-дрымлюк; Сокал-кабец;