In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

Ч

Чайка камчацкая / Чайка камчатская / Larus schistisagus
Дарослыя самцы і самкі ў шлюбным уборы маюць белую галаву, шыю, бруха, бакі, хвост. Мантыя цёмна шыферна-шэрая, некалькі святлей, чым у марской чайкі. Вокі... далей...

Чайка жоўтаногая / Чайка средиземноморская / Larus michahellis
Чайка жоўтаногая Лацінская назва: Larus michahellis Ангельская назва: Yellow-legged Gull Руская назва: Чайка средиземноморская Апісанне: Вялікая белагаловая чайка, па памерах і афарбоўцы падобная на серабрыстую чайку і хахатунью. Ногі... далей...

Чайка малая / Чайка малая / Hydrocoloeus minutus
Самая малая з чаек (не блытаць з крычкамі, ад якіх адрозніваецца тупым заканчэннем хваста), белая з шэрай спiнай i вельмі цёмным нiзам крылаў. У... далей...

Чайка марская / Чайка морская / Larus marinus
Спiна i верх крылаў чорныя, астатнія часткі цела белыя. Ад падобна афарбаванай, але меншай, чайкі-чарнакрылкі адрознiваецца ружова-чырвоным колерам ног (у чайкі-чарнакрылкі ногі жоўтыя). На... далей...

Чайка танкадзюбая / Голубок морской / Chroicocephalus genei
Белая з шэрай спінай і чорнай аблямоўкай белых канцоў крылаў, ногі чырвоныя. Адметна доўгая шыя, а калі птушка стаіць, галава выступае ўперад. Дзюба доўгая,... далей...

Чайка трохпалая / Моевка / Rissa tridactyla
Апярэнне белае з шэрым, канцы крылаў з чорнымі заканчэннямі ў выглядзе трохвугольнiка (не пераблытаць з шызай чайкай, якая крыху большая і звычайна мае белыя... далей...

Чайка чорнагаловая / Чайка черноголовая / Larus melanocephalus
У гнездавы перыяд падобная на чайку-рыбачку, але чорная (а не карычневая) «шапачка» заходзiць далей на тыл шыі. Канцы крылаў белыя, моцная чырвоная дзюба з... далей...

Чайка шызая / Чайка сизая / Larus canus
Афарбоўкай падобная да чайкі-клыгуна, але меншая і з характэрнымі жаўтавата-зялёнымі нагамі і дзюбай (без чырвонай плямы). Узімку падобная да чайкі-клыгуна, але на галаве больш... далей...

Чайка-бургамістр / Бургомистр / Larus hyperboreus
Цалкам белая са светла-шэрым верхам цела, канцы крылаў белыя (такі тып афарбоўкі сустракаецца толькі ў чайкі-бургамістра і малой палярнай чайкі). Памеры значна розняцца, палёт... далей...

Чайка-клыгун / Чайка серебристая / Larus argentatus
Найбольш распаўсюджана па ўзбярэжжах. Самец большы за самку. Спіна серабрыста-шэрая, махавыя першай ступені часткова чорныя з белымі заканчэннямі, астатняе цела белае. Цэнтральныя і ўсходне-еўрапейскія... далей...

Чайка-рагатуха / Хохотунья / Larus cachinnans
Мае цёмна-жоўтыя ногі, шаравата-жоўтую радужыну вока, вакол вока ярка-чырвонае кольца. У дарослых птушак дзюба больш інтэнсіўнага, чым у чайкі-клыгуна, жоўтага колеру, няправільнай формы пляма... далей...

Чайка-рыбачка / Чайка озерная / Chroicocephalus ridibundus
Вельмi звычайная, асаблiва на кантынентальных вадаёмах. Белая з шэрым верхам i чорнымi канцамi крылаў, пярэднi край крылаў белы (бачна ў палёце). У гнездавы перыяд... далей...

Чайка-чарнакрылка / Клуша / Larus fuscus
Падобная да марской чайкі, але меншая і з выразнымі жоўтымі нагамі ў летні перыяд. Заходнееўрапейская морфа з цёмна-шэрай спінай, балтыйская — з чорнай. На... далей...

Чапля вялікая белая / Цапля большая белая / Casmerodius albus
Снежна-белая, ногі цалкам чорныя. У гнездавы перыяд упрыгожваючыя пёры на спіне. Голас: хрыплае карканне «рха». Даўжыня цела 85-102 см, размах крылаў 140-170 см. Самец... далей...

Чапля егіпецкая / Цапля египетская / Bubulcus ibis
Белая, з жоўтымі або чырванаватымі дзюбай і нагамі. Маладыя белыя з зялёна-шэрымі нагамі. У палёце больш падобная на жоўтую чаплю. Голас: звычайна па-за межамі... далей...

Чапля жоўтая / Цапля желтая / Ardeola ralloides
Гліняна-жоўтая з белымі крыламі і жыватом. У гнездавы перыяд на галаве ўпрыгожваючыя пёры, дзюба блакітна-шэрая з чорным канцом, ногі аранжава-жоўтыя. Па-за межамі гнездавога перыяду... далей...

Чапля малая белая / Цапля малая белая / Egretta garzetta
Белая, з упрыгожваючымі пёрамі на грудзях і галаве, ногі чорныя з жоўтымі пальцамі, дзюба цалкам чорная. Маладыя птушкі не маюць упрыгожваючых пёраў. Голас: хрыплае... далей...

Чапля чырвоная / Цапля рыжая / Ardea purpurea
Падобная да шэрай чаплі, але шыя і галава ржавага колеру. У палёце значна цямнейшая, без кантрасных белых плямаў на згібе крылаў, больш стройная. Маладыя... далей...

Чапля шэрая / Цапля серая / Ardea cinerea
Папяліста-шэрая, з цёмнымі махавымі і чорным брывом. У гнездавы перыяд з’яўляюцца ўпрыгожваючыя пёры на галаве і грудзях. У палёце светлая з белымі згібамі крылаў... далей...

Чапля-бугай / Выпь большая / Botaurus stellaris
Палева-карычневая, стракатая, з чорным верхам галавы. Маладыя падобныя на дарослых, але плямы крыху святлейшыя, а «вусы» меней выразныя. Ад маладых чапляў-квакваў адрозніваюцца адсутнасцю белых... далей...

Чапля-кваква / Кваква / Nycticorax nycticorax
У гнездавым уборы верх цела і галавы чорныя з зялёным бляскам, ніз белы, крылы і хвост попельныя. На галаве ўпрыгожваючыя пёры, дзюба чорная, радужына... далей...

Чапля-лазянік / Выпь малая / Ixobrychus minutus
У самцоў ніз цела і верхнія крыючыя крылаў палевыя, галава, спіна і канцы крылаў чорныя з зялёным бляскам. Самкі палева-каштанавыя з цямнейшымі палосамі на... далей...

Чаромашнік звычайны / Чечевица обыкновенная / Carpodacus erythrinus
Ёсць палавы дымарфiзм, але некаторыя самцы могуць быць афарбаваныя, як самкi. Кароткая i тоўстая дзюба, на крылах дзве слаба бачныя (у самкi лепш) палоскi.... далей...

Чаротаўка балотная / Камышовка болотная / Acrocephalus palustris
Верх цела карычнева-алiўкавы, нiз белаваты (не крэмавы). Ногi ружаватыя. Вельмi падобная да трысняговай чаротаўкі, асаблiва маладыя. Адрознiваецца спевам i суадносінамі даўжыні махавых. Голас: спеў... далей...

Чаротаўка вяртлявая / Камышовка вертлявая / Acrocephalus paludicola
На галаве жоўта-белаватыя палоскi, якiя са спiны заходзяць на надхвосце, светлыя грудзi ў цёмныя рыскi. Голас: спявае падобна, як звычайная чаротаўка, але больш манатонна,... далей...

Чаротаўка драздовая / Камышовка дроздовидная / Acrocephalus arundinaceus
Параўнальна вялiкіх памераў. Верх светла-карычневы, нiз цела крэмавы. Брыво жаўтаватае. Часам паднiмае пёры на версе галавы. Голас: прарэзлівы спеў з паўтарэннем элементаў «каре-каре-кiт-кiт-рыба-рыба-рак-рак». Асцерагае... далей...

Чаротаўка звычайная / Камышовка-барсучок / Acrocephalus schoenobaenus
Карычневая галава з цёмнымi палоскамi i белым брывом. Верх цела карычнева-алiўкавы, таксама ў палоскi, надхвосце аднакаляровае. Нiз цела белаваты, бакi цела трошкi карычняватыя. Маладыя... далей...

Чаротаўка садовая / Камышовка садовая / Acrocephalus dumetorum
Агульная афарбоўка алiўкавая, выразнае брыво. Вельмi падобная да трысняговай, балотнай і індыйскай чаротавак. Прапорцыi махавых не заўсёды дазваляюць беспамылкова адрознiць ад iншых вiдаў. Голас:... далей...

Чаротаўка трысняговая / Камышовка тростниковая / Acrocephalus scirpaceus
Зверху светла-карычневая з невыразным жаўтаватым брывом, нiз цела жаўтавата-алiўкавы. Ногi цёмныя. Вельмi падобная да балотнай чаротаўкі, адрознiваецца тонам афарбоўкi, спевам, афарбоўкай ног, а таксама... далей...

Чаротніца / Камышница / Gallinula chloropus
Алiўкава-бурая з белым падхвосцем i з чырвонай плямай голай скуры над дзюбай. У маладых чырвоны колер адсутнiчае, дзюба карычнева-зялёная). Птушаняты чорныя, верх галавы i... далей...

Чачотка горная / Чечетка горная / Carduelis flavirostris
Алiўкава-карычневы верх i глiнiста-белы нiз — увесь у мностве цёмных рысак. Горла жоўта-шэрае. Дзюба летам шэрая, узiмку жоўтая (нават у маладых). У самца ў... далей...

Чачотка звычайная / Чечетка обыкновенная / Carduelis flammea
Афарбоўка карычнева-алiўкавая, чырвоны лоб, вакол дзюбы чорная аблямоўка, 2 светлыя паласы на крыле i жоўтая дзюба. Самец з чырвонымi грудзьмi i надхвосцем. Сiлуэтам i... далей...

Чачотка попельная / Чечетка пепельная / Carduelis hornemanni
Карычнева-шэрая, з чырвоным iлбом i чорнай плямай вакол дзюбы, жывот белы. Паводзiнамi i велiчынёй падобная да канаплянкi, горнай чачоткi i звычайнай чачоткi, ад звычайнай... далей...

Чорны бусел / Черный аист / Ciconia nigra
Вялікая чорная птушка з зялёным бляскам і белым жыватом. Дзюба і ногі чырвоныя ў гнездавы перыяд, па-за ім карычневыя. Маладыя без бляска, дзюба і... далей...

Чыж / Чиж / Carduelis spinus
Алiўкава-чорна-жоўты. У самца верх галавы i горла чорныя, у самкi шараватая галава, абодва з жоўтай плямай па баках хваста, жоўтым надхвосцем i такога ж... далей...

Чырвонаваллёвік / Краснозобик / Calidris ferruginea
У шлюбным уборы ржавага колеру, у негнездавы час — шэра-карычневы з вельмi слаба вызначаным штрыхаваннем на грудзях i па баках цела. Жывот i паяснiца... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.