In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

Г

Гіль звычайны / Снегирь обыкновенный / Pyrrhula pyrrhula
Выразны дымарфiзм. Самец з чырвонымi, самка са светла-шэра-карычневымi грудзьмi, чорным верхам галавы, папялiстай спiной, белым надхвосцем i белай паласой на крыле (добра бачнай у... далей...

Гага звычайная / Гага обыкновенная / Somateria mollissima
У самцоў у шлюбным уборы галава i верх цела белыя, грудзi цялеснага колеру, патылiца зеленаватая, верх галавы i астатняя частка цела чорныя. Самка, маладыя... далей...

Гага сібірская / Гага стеллерова / Polysticta stelleri
Самец у шлюбным уборы бела-рыжа-чорны з характэрнымi чорнымi плямамi па баках цела. Самка, маладыя i самец у негнездавы час карычневыя з блакiтнаватым люстэркам на... далей...

Гагач беладзюбы / Гагара белоклювая / Gavia adamsii
Падобны на чарнадзюбага гагача, адрозніваецца па моцнай, белаватай дзюбе, клінаватае паддзюб’е якой стварае ўражанне загнутай уверх дзюбы. Голас: вельмі падобны да голасу чырвонаваллёвага гагача,... далей...

Гагач чорнаваллёвы / Гагара чернозобая / Gavia arctica
У гнездавым апярэнні на спіне белыя плямы, якія утвараюцца з радоў крапін (параўн. з 2), галава светла-шэрая, крыху цямнейшая на горле і над дзюбай.... далей...

Гагач чырвонаваллёвы / Гагара краснозобая / Gavia stellata
У гнездавым апярэнні шыя спераду мае ржавы колер (здалёк можа выглядаць як чорная — параўн. з 1). У зімовым апярэнні падобны на чорнаваллёвага гагача,... далей...

Глушэц / Глухарь / Tetrao urogallus
Птушка велiчынёй з iндыка, самка значна меншая, але большая, чым падобная да яе самка цецерука, больш цёмная і мае закруглены на канцы хвост. Маладыя... далей...

Гогаль звычайны / Гоголь обыкновенный / Bucephala clangula
Самцы ў шлюбным уборы маюць вялікую, чорную галаву з металічным зялёным бляскам і белай, круглай плямай на шчоках. Верх цела чорны, ніз і бакі... далей...

Голуб вялікі / Вяхирь / Columba palumbus
Большы за iншых галубоў, з больш доўгiм хвастом, па баках шыi i зверху на крылах белыя плямы. Маладыя без плям на шыi, крыху больш... далей...

Голуб шызы / Голубь сизый / Columba livia
Вельмi падобны да напаўдзiкага гарадскога голуба. Белае надхвосце, на крылах дзве чорныя палоскi, астатняя частка цела шэрая (параўн. з 173). Каланiяльны. Голас: як у... далей...

Голуб-клінтух / Клинтух / Columba oenas
Падобны на шызага і бурага галубоў, але насяляе iншыя бiятопы i гняздуецца адзiночнымi парамi. Больш цёмны i без белага надхвосця, палоскi на крылах меншыя,... далей...

Грак / Грач / Corvus frugilegus
Чорны з пурпурова-фiялетавым бляскам, са светлай неаперанай плямай каля асновы дзюбы i спераду галавы. Маладыя без бляску, галава цалкам апераная, ад шэрай вароны адрознiваецца... далей...

Грыф чорны / Гриф черный / Aegypius monachus
Вельмi вялiкi. Апярэнне ўсё аднолькава бурае з неаперанай галавой. Ад белагаловага сіпа адрознiваецца больш цёмным апярэннем i формай хваста. Звычайна сустракаюцца па аднаму. Голас:... далей...

Грыцук вялікі / Веретенник большой / Limosa limosa
Доўгая, прамая дзюба, аранжавая каля асновы i з цёмным канцом. Галава i перад цела ў шлюбным уборы карычнева-ржавага колеру, жывот паласаты. У негнездавы час... далей...

Грыцук малы / Веретенник малый / Limosa lapponica
Падобны да вялiкага грыцуна. Адрознiваецца злёгку загнутай уверх дзюбай, а ў шлюбным уборы больш іржавага колеру ў апярэнні. Спод цела без палосак, iржавага колеру.... далей...

Грычун вялікі / Сорокопут серый / Lanius excubitor
Параўнальна вялiкiх памераў, бела-чорна-папялiсты. Над чорнай паласой, якая праходзiць праз вока — белае брыво. На крыле, у залежнасцi ад падвiду, два альбо адно люстэрка.... далей...

Грычун малы / Жулан обыкновенный / Lanius collurio
Самец у гнездавы перыяд з iржава-папялiста-чорным верхам цела, нiз крэмавы. У самкi верх галавы карычневы, светлае брыво i нiз цела (у папярочныя рыскi). У... далей...

Грычун чарналобы / Сорокопут чернолобый / Lanius minor
Папялiста-чорна-белы з ружовым налётам на грудзях. Падобны да вялiкага грычуна, але меншы. Чорны лоб i паласа праз вока, белае брыво адсутнiчае, на крыле адно... далей...

Грычун чырвонагаловы / Сорокопут красноголовый / Lanius senator
Чорна-белы з iржава-рыжым верхам галавы. На крылах i надхвосці белыя плямы. Маладыя карычневыя, з палоскамi i светлымi плямкамi на спiне i надхвосці, падобныя да... далей...

Гусь белалобая / Гусь белолобый / Anser albifrons
Палавы дымарфізм адсутнічае. Апярэнне карычнева-шэрае з чорна-карычневымі палосамі на жываце. У асновы дзюбы зверху белая пляма. У маладых палосы на жываце горш бачныя і... далей...

Гусь горная / Гусь горный / Anser indicus
Палавы дымарфізм адсутнічае. Папялістая з белай галавой (на ёй дзве чорныя палоскі), па баках шыі белая падоўжная паласа. Канцы крылаў чорныя. Голас: звонкі, трубячы... далей...

Гусь шэрая / Гусь серый / Anser anser
Палавы дымарфізм адсутнічае. Цёмна-шэрая з карычневым адценнем. Шыя і галава не цямнейшыя за цела. Усходняя морфа больш светлая, з шэрымі палосамі на спіне і... далей...

Гусь-гуменніца / Гуменник / Anser fabalis
Палавы дымарфізм адсутнічае. Шэра-бурая з больш цёмнымі галавой і шыяй. Дзюба аранжавая з чорнымі «пазногцем» і асновай. Розныя морфы адрозніваюцца велічынёй паверхні чорнай асновы... далей...

Гусь-піскулька / Пискулька / Anser erythropus
Падобна на белалобую гусь, але меншая. Белая пляма на галаве заходзіць на лоб, вакол вока жоўтае кольца, на жываце менш цёмных плямаў, у птушак,... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.