In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

К

Кіркун вялікі / Чернозобик / Calidris alpina
У шлюбным уборы шэра-карычневы з чорнай плямай на жываце. Дзюба шэра-папялiстая, крыху загнутая ўнiз, ногi зеленаватыя. У палёце паяснiца i хвост цёмныя. У негнездавым... далей...

Кіркун малы / Кулик-воробей / Calidris minuta
Падобны да белахвостага пясочнiка. У шлюбным уборы карычнева-шэры з белым жыватом i цёмнымi нагамi. У негнездавы час карычнева-ржавы колер адсутнiчае. На спiне белыя плямкi... далей...

Казарка белашчокая / Казарка белощекая / Branta leucopsis
Палавы дымарфізм адсутнічае. Падобная да светлага падвіду чорнай казаркі, але з белай галавой з цёмным верхам, аднолькава чорнай шыяй і з больш папялістым адценнем... далей...

Казарка канадская / Казарка канадская / Branta canadensis
Палавы дымарфізм адсутнічае. Карычнева-бурая з чорнай шыяй, галава з белымі шчокамі. На пералётах ляцяць клінам або ў лініі. Голас: гучнае, двухскладовае «а-хонг» (другі склад... далей...

Казарка чорная / Казарка черная / Branta bernicla
Палавы дымарфізм адсутнічае. Чорныя галава і шыя з белай плямай па баках, чорна-карычневы верх цела, карычневы жывот і белае падхвосце. Дзюба і ногі цёмныя.... далей...

Казарка чырвонаваллёвая / Казарка краснозобая / Branta ruficollis
Палавы дымарфізм адсутнічае. Чорна-белая з шыяй і бокам галавы каштанава-ржавага колеру. Маладыя больш светлыя, матава-карычневыя, без белай плямы за дзюбай. Голас: звонкія, прарэзлівыя, двухскладовыя... далей...

Каменешарка / Камнешарка / Arenaria interpres
У шлюбным уборы шматкаляровая, іржава-чорна-белая, адносна нядоўгая, вострая дзюба i кароткiя жоўта-аранжавыя ногi. У негнездавы час i маладыя цёмна-шэра-карычневыя з белым сподам цела i... далей...

Канаплянка / Коноплянка / Carduelis cannabina
У абодвух полаў каштанаватая спiна (у самкi i маладых — у падоўжныя рыскi), белае люстэрка, светлае надхвосце. Але ёсць i рознiца ў афарбоўцы: самец... далей...

Канюх касматаногі / Зимняк / Buteo lagopus
Сустракаюцца светлыя i цёмныя асобiны (але ніколі не бываюць такія цёмныя, як канюхі-мышаловы). Знiзу на крылах цёмная пляма, хвост амаль белы i заканчваецца цёмнай... далей...

Канюх-курганнік / Курганник / Buteo rufinus
Звычайна галава больш светлая, светлы хвост без палос. Маладыя з паласатым хвастом у палявых умовах не адрознiваюцца ад канюха-мышалова. Цёмнае поле знiзу крылаў меней... далей...

Канюх-мышалоў / Канюк обыкновенный / Buteo buteo
Адрознiваюць два падвiды: намiнальны B.b. buteo i ўсходнi B. b. vulpinus. Апярэнне ад глiнiста-палевага да бурага, некаторыя асобiны са святлейшымi і нават белымi плямамi... далей...

Каравайка / Каравайка / Plegadis falcinellus
Бура-каштанаватая з пурпурным бляскам, крылы больш цёмныя з зялёным бляскам, дзюба загнута ўніз. Маладыя бура-чорныя, апярэнне без бляску. У палёце закругленыя крылы. Голас: ціхае,... далей...

Каралёк жоўтагаловы / Королек желтоголовый / Regulus regulus
Самая малая птушка Еўропы. Верх галавы ярка-жоўты з чорнымi палоскамi па краях. У самца сярэдзiна галавы бывае наогул аранжавая, у самкi жоўтая пляма менш... далей...

Каралёк чырвонагаловы / Королек красноголовый / Regulus ignicapilla
Вельмi падобны да жоўтагаловага каралька (верх крыху цямнейшы, нiз больш светлы), адрознiваецца па белым брыве i чорнай палосцы праз вока. У маладых яны не... далей...

Каршун чорны / Коршун черный / Milvus migrans
Хвост са слабай развiлкай, цёмнае апярэнне. Белыя плямы знiзу на крылах у маладых не такiя вялiкiя i чыстыя, як у чырвонага каршуна. Голас: акрамя... далей...

Каршун чырвоны / Коршун красный / Milvus milvus
Добра бачна развiлка хваста i светлыя плямы знiзу на крылах. Страйнейшы за чорнага каршуна, але маладых можна пераблытаць. Голас: падобны да канюха-мышалова «хiйя» часам... далей...

Каўка / Галка / Corvus monedula
Чорная, блiскучая, з шэрым тулавам i бакамі галавы. Маладыя падобныя, але без бляску. Усходняя морфа з белымi плямамi на баках шыi, а пляма на... далей...

Качка пярэстая / Пеганка / Tadorna tadorna
Палавы дымарфізм слаба вызначаны – у гнездавы перыяд у самцоў з’яўляецца нарасць каля асновы чырвонай дзюбы. У самак белае кольца вакол асновы дзюбы. Дарослыя... далей...

Качка-крыжанка / Кряква / Anas platyrhynchos
Самец ў шлюбным уборы мае светла-папялістую спіну, цёмна-ржавага колеру грудзі, белае кольца на шыі, чорную галаву з зялёным бляскам, чорную паясніцу з 4 закручанымі... далей...

Качка-лапаноска / Широконоска / Anas clypeata
Самец у шлюбным уборы з зялёнай, бліскучай галавой, белымі грудзьмі, бакамі ржавага колеру і цёмна-карычневай спіной. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-бурыя... далей...

Качка-мандарынка / Мандаринка / Aix galericulata
Самец у шлюбным уборы вельмі прыгожы, ярка ўбраны: на галаве чуб і ўпрыгожваючыя пёры па баках цела, накшталт веера, чырвоная дзюба. Самка і маладыя... далей...

Качка-неразня / Утка серая / Anas strepera
Самец у шлюбным уборы шэра-карычневы з больш светлым жыватом і чорным падхвосцем. Люстэрка бела-чорнае, над ім рыжаватыя пёры. Дзюба папялістая. Самец у негнездавы час,... далей...

Качка-огар / Огарь / Tadorna ferruginea
Палавы дымарфізм слаба вызначаны. Цалкам іржавага колеру з больш светлай галавой і цёмна-белай паласой на баку цела. У самцоў тонкае цёмнае кольца на шыі.... далей...

Качка-свіцьва / Свиязь / Anas penelope
Самец у шлюбным уборы папялісты з рыжаватымі грудзьмі і галавой іржавага колеру (са светлым ілбом і верхам). Падхвосце чорнае, люстэрка зялёнае, над ім светлая... далей...

Качка-цыранка / Чирок-свистунок / Anas crecca
Самая малая з нашых качак. Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з галавой іржавага колеру, працяглай зялёнай плямай збоку. Самка, маладыя і самец у негнездавы... далей...

Качка-чырка / Чирок-трескунок / Anas querquedula
Невялікіх памераў качка. Самец у шлюбным уборы мае папялістую спіну і бакі цела з характэрнымі ўпрыгожваючымі пёрамі, грудзі і галава бура-ржавага колеру. З боку... далей...

Качка-шылахвостка / Шилохвость / Anas acuta
Самец у шлюбным уборы папялісты, з белай шыяй і грудзьмі і карычневай галавой, рулявыя вельмі доўгія, люстэрка цёмна-зялёнае з жоўта-чорнай аблямоўкай. Самка, маладыя і... далей...

Кнігаўка / Чибис / Vanellus vanellus
У апярэнні чорны з зеленаватым, металiчным бляскам, белы i ржавы колеры. На галаве высокi чуб. Маладыя цемна-шэра-карычневыя са светлым жыватом i больш кароткiм чубам.... далей...

Колпіца / Колпица / Platalea leucorodia
Белая, з цёмна-жоўтым чубам і жоўтымі плямамі на грудзях. Плоская, шырокая і доўгая дзюба, чорна-бурая з жоўтым канцом. Маладыя без чуба, дзюба палева-цялеснага колеру,... далей...

Коўра вялікая / Поганка большая / Podiceps cristatus
У гнездавым апярэнні 2 чубы і ржавыя «бакенбарды», белыя грудзі і ніз цела. У зімовым апярэнні чубы слаба вызначаныя, «бакенбарды» знікаюць, над вокам белая... далей...

Коўра малая / Поганка малая / Tachybaptus ruficollis
Самая малая з коўраў, з выразна кароткай шыяй. У гнездавым апярэнні цёмна-бурая з рудой шыяй і светла-жоўтай плямкай каля асновы дзюбы. У зімовым апярэнні... далей...

Коўра чарнашыйная / Поганка черношейная / Podiceps nigricollis
У гнездавым апярэнні за вокам аранжава-жоўтыя пучкі пер’я, шыя і верх цела чорныя. У зімовым апярэнні галава і шыя шараватыя (белае толькі горла) (параўн.... далей...

Коўра чырванашыйная / Поганка красношейная / Podiceps auritus
У гнездавым апярэнні па баках галавы 2 пучкі жоўтага пер’я ствараюць выгляд «рагоў». Шыя і ніз іржавага колеру. У зімовым апярэнні верх галавы і... далей...

Коўра шэрашчокая / Поганка серощекая / Podiceps grisegena
У гнездавым апярэнні рудая шыя і белая шчака, у зімовым апярэнні шыя шараватая, адсутнічае белае брыво (ёсць у вялікай коўры), жоўтая дзюба. Апярэнне маладых... далей...

Кралька / Варакушка / Luscinia svecica
Самец у гнездавы перыд з ярка-блакiтнай плямай на горле i грудзях, пад якой iдуць чорная i ржавая палосы. Падвiд L.s. svecica у цэнтры блакiтнай... далей...

Крапіўнік / Крапивник / Troglodytes troglodytes
Карычневы з густой папярочнай паласатасцю i рухомым хвосцікам. У маладых нiз цела больш цёмны. Голас: песня -часта паўтараемая, хуткая i гучная страфа, якая, між... далей...

Крумкач / Ворон / Corvus corax
Цалкам чорная з металiчным бляскам (маладыя матавыя), вялiкая птушка з моцнай дзюбай. Хвост у палёце заканчваецца клiнам, ад iншых відаў групы адрознiваецца велiчынёй i... далей...

Круцігалоўка / Вертишейка / Jynx torquilla
Часта больш проста пачуць голас, чым убачыць. Знешнiм выглядам адрознiваецца ад іншых дзятлаў, нагадвае вераб’інападобных. Параўнальна доўгі хвост, кароткая дзюба, верх колеру кары, спод... далей...

Крывок / Кулик-сорока / Haematopus ostralegus
Чорна-белы з чырвонымi нагамi i трошкi сплясканай з бакоў чырвонай дзюбай. Маладыя падобныя да дарослых, але карычняватыя i на шыi белая палоска (у дарослых... далей...

Крыжадзюб белакрылы / Клест белокрылый / Loxia leucoptera
Выразны дымарфiзм. На крылах дзве белыя палоскi (не блытаць са звычайным чаромашнікам і шчурком). Самец кармiнава-чырвоны, самка алiўкава-зялёная з жоўтым надхвосцем. Маладыя падобныя да... далей...

Крыжадзюб сасновы / Клест-сосновик / Loxia pytyopsittacus
Выразны дымарфiзм. Самец чырвоны, самка i маладыя алiўкава-зялёныя. Падобны да крыжадзюба-яловiка i да белакрылага крыжадзюба, але сiлуэт больш масiўны. Дзюба больш магутная — вышыня... далей...

Крыжадзюб-яловік / Клест обыкновенный / Loxia curvirostra
Выразны дымарфiзм. Абедзве часткi дзюбы скрыжаваныя, прычым даўжыня дзюбы значна большая за вышыню каля асновы (параўн. з 311). Самец матава-чырвоны, самка матава-алiўкава-зялёная. Маладыя падобныя... далей...

Крычка малая / Крачка малая / Sternula albifrons
Самая малая з крычак, бела-шэрая з чорнай «шапачкай». У гнездавы перыяд белы лоб, жоўтая дзюба з чорным канцом, ногі аранжава-жоўтыя. У няшлюбным уборы верх... далей...

Крычка палярная / Крачка полярная / Sterna paradisaea
Падобная на рачную крычку, але папялiсты колер верху больш цёмны i займае большую плошчу. Канцы рулявых нязначна выступаюць па-за канцы складзеных крылаў; ногi карацейшыя,... далей...

Крычка пярэстаносая / Крачка пестроносая / Sterna sandvicensis
Параўнальна вялiкіх памераў, белая, у палёце кароткае верацёнападобнае тулава, верх галавы чорны з невялiкiм чубам, бачным ззаду. Дзюба чорная з жоўтым канцом, ногi чорныя,... далей...

Крычка рачная / Крачка речная / Sterna hirundo
Стройная, бела-папялiстая з чорным верхам галавы i глыбокай выразкай на хвасце, хвост роўны са складзенымi крыламi; ногi ўвесь час чырвоныя. Увесну i летам канец... далей...

Крычка чайканосая / Крачка чайконосая / Gelochelidon nilotica
Бела-папялiстая з чорным верхам галавы (узiмку больш светлая), чорны колер пераходзiць на шыю. Дзюба тоўстая, кароткая i чорная, ногі параўнальна доўгія, чорныя. Папялiсты колер... далей...

Крычка-чэграва / Чеграва / Hydroprogne caspia
Самая вялiкая з крычак, палёт павольны, як у чаек. У няшлюбным уборы верх галавы у белых рысках, канцы крылаў знiзу цёмныя (у каралеўскай крычкі... далей...

Крэчатка / Кречетка / Vanellus gregarius
Палева-глiнiстага колеру з цёмным верхам галавы, цёмнай плямай на сподзе цела i цёмнымi канцамi крылаў. Хвост белы з чорнай паласой на канцы (параўн. з... далей...

Кугакаўка барадатая / Неясыть бородатая / Strix nebulosa
Велiчынёй амаль з пугача, але галава без «вушак», хвост больш доўгi i апярэнне больш шэрае. На «тварным дыску» канцэнтрычныя кольцы. На падбародку чорная пляма,... далей...

Кугакаўка даўгахвостая / Неясыть длиннохвостая / Strix uralensis
Доўгi, моцна паласаты хвост, сiлуэтам падобная да шэрай кугакаўкі. Шэра-белаватая з вялiкiмi карычневымi падоўжнымі рыскамi. «Тварны дыск» афарбаваны аднатонна. Вочы невялiкiя, цёмна-карычневыя (у адрозненне... далей...

Кугакаўка шэрая / Неясыть серая / Strix aluco
Дзве каляровыя морфы, галава акруглая без «вушак», хвост кароткi, на крылах зверху тры рады белаватых плямак. На сподзе палосы ў выглядзе «стрэлак», накіраваных назад.... далей...

Кулік-гразевік / Грязовик / Limicola falcinellus
У шлюбным уборы з цёмнай спiной і светлым узорам, як у бакасаў. За вокам брыво раздзяляецца на два. Параўнальна доўгая дзюба, нязначна загнутая на... далей...

Кулік-марадунка / Мородунка / Xenus cinereus
Характэрны сiлуэт. Ногi жаўтавата-аранжавыя. У палёце ад споду вельмi светлы. Голас: трохскладовае «куверіі...», позыў — флейтавае «хiа, хiа». Даўжыня цела 22-24 см, размах крылаў... далей...

Кулік-паручайнік / Поручейник / Tringa stagnatilis
Падобны да кулiка-селянца, але больш стройны, з даўжэйшымi нагамi i прамой дзюбай. Ногi пад час палёту выступаюць далёка за хвост. Белая пляма на паяснiцы... далей...

Кулік-перавозчык / Перевозчик / Actitis hypoleucos
Характэрны сiлуэт. Лятае нiзка над вадой як бы ўздрыгваючы крыламі, пасля прызямлення кiвае галавой. Збоку на грудзях напоўкруглыя больш цёмныя плямы. У палёце зверху... далей...

Кулік-селянец / Улит большой / Tringa nebularia
Карычнева-папялісты, у негнездавы час больш светлы i больш папялiсты. Ногi зялёныя, у палёце выступаюць за хвост. Дзюба шаравата-зеленаватая, крыху выгнутая ўверх. У палёце бачна... далей...

Кулік-случок / Травник / Tringa totanus
Папяліста-карычневы з цёмнымi плямкамi на ўсiм целе. На крылах белае люстэрка (асаблiва добра бачнае ў палёце). Дзюба больш кароткая, чым у кулiка-шчогаля, чырвоная каля... далей...

Кулік-цякун / Фифи / Tringa glareola
Падобны да кулiка-чарняка, больш светлы з зеленавата-жоўтымi нагамi. Грудзi больш белыя, у тонкія папярочныя палоскi. У палёце хвост са мноствам дробных тонкiх палосак, якiя... далей...

Кулік-чарняк / Черныш / Tringa ochropus
Цёмна-карычневы з цёмнымi нагамi i параўнальна шырокiмi палосамi на хвасце. У палёце крылы цёмныя зверху i чарнаватыя ад споду. Грудзi ў падоўжныя палосы. Голас:... далей...

Кулік-шчогаль / Щеголь / Tringa erythropus
У шлюбным уборы амаль чорны, у негнездавым — цёмна-папялісты. Ногi чырвоныя, толькi нiжняя частка дзюбы чырвоная каля асновы (параўн. з 139). У палёце не... далей...

Кулён вялікі / Кроншнеп большой / Numenius arquata
Вялiкая птушка з доўгай, моцна загнутай унiз дзюбай i параўнальна доўгiмi нагамi. На галаве адсутнiчаюць палоскi, але яны добра бачныя на рулявых пры палёце.... далей...

Кулён сярэдні / Кроншнеп средний / Numenius phaeopus
Падобны да вялiкага кулёна, але меншы, з больш кароткай дзюбай i з выразнымi цёмнымi палоскамi на галаве. У палёце канцы крылаў больш цёмныя i... далей...

Курапатка шэрая / Куропатка серая / Perdix perdix
Карычнева-папялістая, з каштанавага колеру плямай на грудзях, якая больш выразная ў самцоў i адсутнiчае ў маладых. У палёце бачныя рулявыя ржавага колеру. На асцерагаючы,... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.