In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

Л

Ластаўка вясковая / Ласточка деревенская / Hirundo rustica
Верх цела амаль чорны з гранатавым бляскам, ніз белаваты. Характэрная пляма ржавага колеру нa горле і меншая на лбе. У дарослых вельмі доўгі і... далей...

Ластаўка гарадская / Воронок / Delichon urbicum
Характэрная вызначальная рыса – белае надхвосце. Ад малога свiргуля адрозніваецца больш глыбокай выразкай хваста і большай белай плямай, а таксама белым сподам цела. Верх... далей...

Ластаўка-зямлянка / Ласточка береговая / Riparia riparia
Верх цела карычневы, хвост з невялікай выразкай. Характэрная карычневая папярочная палоска, якая праходзiць праз грудзі, па беламу споду цела i злiваецца з карычневым колерам... далей...

Лебедзь малы / Лебедь малый / Cygnus columbianus
Падобны на лебедзя-клікуна, але меншы. Белы, жоўтая дзюба з чорным канцом (жоўтага колеру на дзюбе менш, чым у лебедзя-клікуна). Маладыя карычняватыя, дзюба матава-цялеснага колеру.... далей...

Лебедзь-клікун / Лебедь-кликун / Cygnus cygnus
Белы з жоўтай дзюбай, якая на канцы чорная. Маладыя карычнявата-шараватыя, больш светлыя, чым лебедзі-шыпуны, з крыху даўжэйшай шыяй. Голас: гучна трубіць насавое «анг», у... далей...

Лебедзь-шыпун / Лебедь-шипун / Cygnus olor
Вялікіх памераў, белы з чорным нарастам каля асновы дзюбы (які ў самцоў увесну крыху большы, чым у самак). Падчас палёту крылы выдаюць меладычны гук.... далей...

Леска садовая / Славка садовая / Sylvia borin
Дымарфiзм адсутнiчае: верх алiўкава-папялiста-карычневы, нiз белаваты, дзюба кароткая, ногi цёмна-шэрыя. Адметная рыса — спеў. Верх у маладых больш карычневы, нiз жаўтаваты. Голас: спеў -... далей...

Леска шэрая / Славка серая / Sylvia communis
Верх цела шараваты, на крыле ржавая пляма, ногi светлыя. У самца ў шлюбным уборы белае горла i шэрая галава, у самкi горла белаватае, галава... далей...

Леска-завірушка / Славка-завирушка / Sylvia curruca
Дымарфiзм адсутнiчае. На баках галавы цёмна-шэрая пляма, крайнiя рулявыя белыя, ногi цёмныя (не блытаць з шэрай лескай). Голас: спеў — кароткае шчабятанне, якое заканчваецца... далей...

Леска-перасмешка / Славка ястребиная / Sylvia nisoria
Самец зверху папялiста-карычневы, нiз цела ў гнездавы перыяд белаваты з цёмнымi папярочнымi рыскамi. Верх самкi больш карычневы, знiзу яна не такая плямiстая. У абодвух... далей...

Леска-чорнагалоўка / Славка черноголовая / Sylvia atricapilla
У гнездавы перыяд выразны дымарфiзм: у самца шапачка чорная, а ў самкi — іржавага колеру. Хвост без белых палос па краях. Маладыя падобныя да... далей...

Лунь балотны / Лунь болотный / Circus aeruginosus
Палавы дымарфiзм: самка карычневая са светлай галавой, у самца хвост шэры, крылы карычнева-шэра-чорныя. Маладыя цёмныя, часам з крыху больш светлай галавой. Голас: пад час... далей...

Лунь палявы / Лунь полевой / Circus cyaneus
Сiлуэт падобны на балотнага луня. Выразны палавы дымарфiзм. Падобны да стэпавага i поплаўнага лунёў, асаблiва самка. Белая пляма на надхвосці выразная i параўнальна вялiкая.... далей...

Лунь поплаўны / Лунь луговой / Circus pygargus
Самы малы з нашых лунёў. Самец папялісты, з чорнымi палосамi на крылах. Самка падобная да самак палявога і стэпавага лунёў. Маладыя падобныя да маладых... далей...

Лунь стэпавы / Лунь степной / Circus macrourus
Самец самы светлы з нашых лунёў, падобны да палявога і поплаўнага, надхвосце шэрае. Самка ў палявых умовах не адрознiваецца ад самкі поплаўнага луня i... далей...

Лыска / Лысуха / Fulica atra
Чорная з белым iлбом i светлай дзюбай. Маладыя цёмна-шэрыя з зеленаватай дзюбай, амаль нябачнай бруднавата-белай лысiнай на лбе i светлым горлам. Птушаняты бура-чорныя з... далей...

Ляляк звычайны / Козодой обыкновенный / Caprimulgus europaeus
Лягчэй за ўсе вызначаецца вечарам або ўначы па голасе. У палёце сілуэт нагадвае драпежную птушку або зязюлю. Галава вялікая, з вельмі шырокай, як «пашча»,... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.